Два дзясяткі музыкаў зь Менску, якія сёньня хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з музыкаў — Павал.
«Мы даехалі цягніком зь Менску да Воршы. Там трэба было чакаць дзьве гадзіны, і мы выйшлі, каб прагуляцца. Раптам каля нас зьявіліся супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Усіх адвялі ў пункт аховы, праверылі дадзеныя. Пасьля гэтага ў суправаджэньні некалькіх міліцыянтаў мы паехалі ў Віцебск.
Там, як высьветлілася, нас ужо чакалі міліцыянты ў форме і ў цывільным. Загналі усіх у апорны пункт на вакзале. Прыехала начальства, у тым ліку і генэрал-маёр Яўсееў, якога я ведаў яшчэ па Менску, пару палкоўнікаў.
Нас пачалі дапытваць, да якіх груповак мы адносімся. Мы адказалі, што мы — музыкі, і больш нічым не займаемся. Яны сказалі нам, што мясцовая моладзь зьбіралася нас пабіць на вакзале. А яны, міліцыянты, малайцы-героі, якія нас выратавалі.
У бальшыні музыкаў былі квіткі на начны цягнік назад у Менск. Мы думалі, адыграем і вернемся дахаты. Але нам сказалі: ніякіх канцэнтраў, замянілі квіткі на цягнік, які адыходзіць з Віцебску а 18:50. Так што канцэрт сарваўся, нас сагналі ў залю чаканьня пад нагляд міліцыянтаў. Вельмі шкада, што так атрымалася. І грошы патрацілі ўпустую, і ў канцэрце не паўдзельнічалі».
Карэспандэнт Свабоды паталефанаваў у віцебскую міліцыю. Аднак ніякіх тлумачэньняў там не далі, спаслаўшыся на тое, што ня бачаць, з кім размаўляюць.
Павал адмовіўся назваць назву гурта, да якога ён належыць, каб у хлопцаў не было дадатковых непрыемнасьцяў.
Паводле знойдзенай «Укантакце» інфармацыі, у Віцебску сёньня меўся быць канцэрт з удзелам панк-, хардкор- і хіп-хоп гуртоў зь Менску, Горадні, Віцебску і Салігорску.