19 сьнежня ў Горадні амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка адкрыў выставу даваеннага польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага, а таксама наведаў польскамоўную школу і псыхіятрычную клініку.
19 сьнежня ў Горадні амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка адкрыў выставу даваеннага польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага. Карціны ўзятыя са збораў Падляскага музэю ў Беластоку, яшчэ тры знайшліся ў самім Гарадзенскім гісторыка-археалягічным музэі, дзе працуе выстава.
Спадар Шарэпка прызнаўся, што за тры гады сваёй працы ў Беларусі ён упершыню адкрывае мастацкую выставу ў Горадні. Польскі дыплямат павіншаваў прысутных з блізкімі сьвятамі.
Выстава названая «Вяртаньне», бо ў 1926 годзе сам Зыгмунт Буйноўскі ўжо паказваў свае карціны ў Горадні. І невыпадкова: ён маляваў гарадзенскую архітэктуру. Гэтыя карціны можна ўбачыць і цяпер. На іх Стары замак, касьцёлы, кляштары, іншыя пабудовы, а таксама Каложа — царква на высокім нёманскім беразе. Гэтае палатно, напісанае ў 1926 годзе, першым прыцягнула ўвагу польскага дыплямата.
Трэба сказаць, што мастак стварыў у пэўным сэнсе фантастычную рэканструкцыю храма. Як царква выглядала ў ранейшыя часы — невядома, выявы не захаваліся. Глядач бачыць магутны мураваны храм, з выгляду — абарончы. Да яго цягнуцца сагнутыя постаці. Сёньня Каложа (страчаная палова якой — дашчаная) выглядае менш грувасткай. Сваёй манерай карціна нагадвае пра Язэпа Драздовіча.
Жыцьцё таленавітага майстра скараціла савецка-польская вайна, у якой ён удзельнічаў жаўнерам. У 1920 годзе ён быў моцна паранены ў Беларусі на Бярэзіне. З войска яго камісавалі як інваліда. Памёр Зыгмунт Буйноўскі заўчасна, у 1927-м. Яму было 32 гады.
Гэтаксама амбасадар Польшчы ў межах сваёй паездкі ў Горадню сустрэўся са старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімерам Краўцовым, зрабіў дабрачынны візыт у абласны клінічны цэнтар «Псыхіятрыя-наркаманія», наведаў школу № 36 з польскай мовай навучаньня.
На імправізаванай прэс-канфэрэнцыі ў Новым замку спадар Шарэпка паведаміў журналістам, што спатканьне са кіраўніком вэртыкалі мела азнаямляльны характар, абмяркоўваліся агульныя тэмы ў межах двухбаковага супрацоўніцтва. Ён зазначыў, што першае спатканьне адбывалася ў добрай атмасфэры, што ў будучыні можа даць добрыя вынікі.
Паводле амбасадара, варта зьмяніць падыходы ў справах, якія тычацца дзяржаўнай мяжы, бо гэта дасьць вялікія шанцы на разьвіцьцё эканамічных адносін. У якасьці прыкладу ён нагадаў пра дамову аб малым памежным руху, якая ўжо дзейнічае паміж Польшчай і Калінінградзкай вобласьцю Расеі і пазытыўна паўплывала на супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі.
Амбасадар зазначыў, што падчас кожнага візыту ў Горадню імкнецца наведаць школу № 36 з польскай мовай навучаньня:
«Гэтая школа заўсёды пакідае вельмі добрыя ўражаньні. Гэтым разам я меў спатканьне зь першаклясьнікамі і выступаў у ролі сьвятога Мікалая, праўда, без барады. А потым было спатканьне з выпускнымі клясамі, і мы гаварылі пра далейшыя жыцьцёвыя пляны будучых выпускнікоў».
У абласным клінічным цэнтры «Псыхіятрыя-наркаманія» амбасадар Шарэпка наведаў дзяцей з псыхічнымі захворваньнямі, якімі апякуюцца польскія студэнты. Ім ён прывёз калядныя падарункі.