Генпракуратура адмовілася азнаёміць адваката палітуцекача, былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча з матэрыяламі праверкі па факце зьдзекаў і катаваньняў у СІЗА КДБ.
Праверка была праведзена ў 2011 годзе на патрабаваньне палітыка. Генпракуратура патлумачыла, што матэрыялы праверкі «ўтрымліваюць таямніцу, якая ахоўваецца законам». З гэтай жа прычыны Генпракуратура адмовілася прадставіць копію пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
«Калі я быў у сьледчым ізалятары, мне ўжо казалі, што наяўнасьць «людзей у чорным», якія з нас зьдзекаваліся і катавалі, зьяўляецца «таямніцай сьледзтва». Цяпер іх павысілі да «таямніцы, якая ахоўваецца законам», — пракамэнтаваў сытуацыю Алесь Міхалевіч.
Ён таксама адзначыў, што ня можа азнаёміцца са справай, бо цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі. Таму са справай хацеў азнаёміцца адвакат, каб далей абскарджваць адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы. Алесь Міхалевіч выказаў сваё стаўленьне да такой рэакцыі з боку Генпракуратуры:
«Для мяне наагул гэта вельмі дзіўна, бо вельмі цяжка патлумачыць, пры чым тут нейкая таямніца. І тым больш мяне абурае, што ня хочуць даць афіцыйную паперу аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы. То бок гэта тое, што яны ў любым выпадку абавязаныя даць. Бо гэта афіцыйны дакумэнт, афіцыйная рэакцыя на мой зварот. Я думаю абскардзіць адмову пракуратуры ў суд. І, уласна кажучы, з гэтай мэтай я і хацеў, каб адвакат азнаёміўся са справай і даведаўся, якім чынам гэтая праверка была праведзена. Цяпер я думаю працягваць гэтую справу праз падачу ў суд».
На пытаньне, ці бясьпечна цяпер для Алеся Міхалевіча вярнуцца ў Беларусь, палітык сказаў:
«Мая справа прыпынена. То бок я далей зьяўляюся абвінавачаным, мой статус абсалютна не зьмяніўся. І мне заменена мера стрыманьня ў зьвязку з тым, што я ўцёк з-пад падпіскі аб нявыезьдзе. Мне заменена мера стрыманьня на ўтрыманьне пад вартай. То бок калі я вяртаюся, я адразу трапляю ў сьледчы ізалятар».
Алесь Міхалевіч — абвінавачаны па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году. 19 лютага 2011 году яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля вызваленьня са сьледчага ізалятара КДБ Алесь Міхалевіч зладзіў прэс-канфэрэнцыю і накіраваў скаргу ў пракуратуру, каб была праведзена праверка па факце зьдзекаў і катаваньняў. Пасьля ад’езду палітыка зь Беларусі Генпракуратура адказала, што па выніках праверкі прынятае рашэньне адмовіць ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
У 2011 годзе Алесь Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.