Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​Фільм «Катаваньні на Беларусі (Апакаліпсіс)» — глядзець онлайн


Будынак КДБ
Будынак КДБ

Фiльм Вольгi Нiкалайчык i творчай суполкi «BRAMAFILM» пра катаваннi ў сучаснай Беларусi даступны ў інтэрнэце

Сюжэт фільму сабраў некалькі гісторыяў палітычных і грамадзкіх актывістаў, якія апавялі пра свой вопыт дачыненьняў зь беларускімі сілавымі структурамі.

Так, экс-кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч распавёў, як зь яго зьдзекваліся ў СІЗА КДБ, быў вымушаны падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, а потым зьехаць зь Беларусі, папрасіўшы палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Беларускі праваабаронца Павел Левінаў быў затрыманы пасьля трэракту ў менскім мэтро ў красавіку 2011 году і распавёў пра агрэсіўныя паводзіны супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія пагражалі абвінаваціць яго ў арганізацыі тэракту.

У фільме таксама паказаная гісторыя моладзевага актывіста Андрэя Молчана, што быў жорстка зьбіты супрацоўнікамі міліцыі за тое, што выйшаў у цэнтр Менску зь бел-чырвона-белым нацыянальным беларускім сьцягам. Украінскія актывісткі FEMEN распавялі пра катаваньні і прыніжэньні, якія ім прыйшлося перажыць пасьля пэрфомансу каля будынку КДБ у Менску.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG