Мянчук Алесь Цямляк разам з жонкай распрацоўвае сайты для малога і сярэдняга бізнэсу.
13 сьнежня ён ініцыяваў збор электронных подпісаў за адмену законапраекту аб дзяржпошліне на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. За 5 дзён сабрана амаль 70 000 подпісаў.
Зварот адрасаваны міністру эканомікі Беларусі Андрэю Харкаўцу і ўтрымлівае пералік фактаў, паводле якіх законапраект можна лічыць немэтазгодным. У прыватнасьці — той, што адны аўтамабілісты выкарыстоўваюць транспарт ад разу да разу, а іншыя — пастаянна ў камэрцыйных мэтах.
«Гэтая ініцыятыва ўзьнікла дзеля таго, каб дагрукацца да ўладаў і данесьці ім альтэрнатыўнае меркаваньне людзей, якія павінныя сплачваць дзяржпошліну. Я хацеў паказаць уладам, як людзі ставяцца да законапраекту», — сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Алесь Цямляк.
На думку ініцыятара збору подпісаў, ужо цяпер можна казаць пра станоўчыя вынікі акцыі — чыноўнікі, якія непасрэдна маюць дачыненьне да законапраекту, пацьвердзілі, што ведаюць пра такую ініцыятыву:
«Пайшоў рэзананс. Людзі вельмі актыўна сталі ўдзельнічаць у зборы подпісаў. Я лічу, што нас пачулі. Два дні таму на прэс-канфэрэнцыі журналісты задалі пытаньне пра пэтыцыю міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу. Сёньня Мікалай Лазавік пракамэнтаваў збор электронных подпісаў. Атрымліваецца, рэзананс ёсьць, чыноўнікі ў курсе», — сказаў Алесь Цямляк.
Карыстальнікі інтэрнэту актыўна адгукнуліся на ініцыятыву Алеся Цемляка, бо новы законапраект закране амаль кожную сям’ю.
«Людзі адчуваюць несправядлівасьць гэтага новаўвядзеньня. У нас амаль 4 мільёны аўтамабіляў зарэгістравана, значыць, ледзь ня кожная сям’я будзе плаціць. Абсалютна ня ўлічаныя інтарэсы простых людзей, якія рэдка выкарыстоўваюць аўтамабілі. Напрыклад, ёсьць бабулі і дзядулі, якія раз на сэзон выяжджаюць на лецішча. І яны будуць плаціць гэтаксама, як і тыя, хто зарабляе камэрцыйным аўтатранспартам. Людзі разумеюць, што дзяржава чарговым разам залазіць да іх у кашалёк», — кажа Алесь Цямляк.
Мэта збору подпісаў — дамагчыся перагляду законапраекту і ўнясеньня зьменаў з улікам спрэчных пунктаў.
«Я разумею, што гэта палітычнае, а не эканамічнае рашэньне. Але тым ня менш трэба ўлічваць інтарэсы простых людзей. Да таго ж людзі ня ўпэўненыя, што грошы, атрыманыя ў выніку збору дзяржпошліны, пойдуць менавіта на рамонт дарог. Вось гэты клубок пытаньняў і прымусіў людзей задумацца і падпісвацца пад пэтыцыяй», — падсумаваў Алесь Цямляк.
Ніякай юрыдычнай сілы электронная пэтыцыя ня мае. Сабраныя подпісы могуць спрацаваць толькі як сымбаль незадаволенасьці з боку ўладальнікаў аўтамабіляў. Але, як падкрэсьлівае Алесь Цямляк, мэта збору подпісаў — выклікаць рэзананс вакол праблемы.
Разам з тым ніводная з палітычных партыяў пакуль ня выявіла ініцыятывы што да пратэсту супраць увядзеньня дзяржпошліны для ўладальнікаў транспартных сродкаў. Алесь Цямляк дзівіцца гэтаму: на яго погляд, якраз палітычныя партыі, якія маюць адмысловыя пляцоўкі і валодаюць пэўнымі інструмэнтамі для працы з грамадзянамі, маглі б распачаць збор подпісаў на паперы і пасьля перадаць іх у Палату прадстаўнікоў.