Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «1+1» заявіла адна з арганізатарак пратэсту на галоўнай плошчы Кіева сьпявачка Руслана Лыжычка.
«Майдан будзе стаяць доўга, ён ня скончыцца 17 сьнежня, магчыма, што мы будзем і Новы год там сустракаць. Бо гэта доўгі працэс, мы хочам усё памяняць. Для гэтага аднаго дня ці тыдня мала. Нам патрэбныя перамогі. І людзі вельмі моцныя на Майдане. Пакуль мы на Майдане — адбываюцца рэальныя зьмены».
Руслана заявіла, што ня верыць у шчырасьць украінскай улады, якая пачала адпускаць актывістаў, раней затрыманых за акцыі пратэсту, ды адхіліла ад пасадаў чатырох чыноўнікаў, вінаватых у крывавым разгоне акцыі 30 лістапада:
«Ніхто на Майдане ня верыць уладзе, Майдан супакоіцца толькі тады, калі абсалютна ўсе пункты нашых патрабаваньняў будуць выкананыя. На Майдане перакананыя, што ўлады абклаліся законамі, загадзя ўхвалілі патрэбныя ім рашэньні і, маючы ўсе сілавыя рычагі, захопліваюць уладу. Мы максымальна мабілізаваныя, як ніколі».
Удзельнікі акцыі пратэсту ў цэнтры Кіева патрабуюць вызваленьня палітвязьняў, уключна з Юліяй Цімашэнка, пакараньня вінаватых у гвалце 30 лістапада, адстаўкі ўраду, датэрміновых выбараў парлямэнта і прэзыдэнта, падпісаньня дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам.
Тым часам Эўрамайдан ў Кіеве спакойна перажыў мінулую ноч. У нядзелю ўвечары ў сацыяльных сетках актывісты выказвалі меркаваньні, што 16 сьнежня міліцыя можа паўтарыць сілавы сцэнар, ужыты на мінулым тыдні.
Тым часам у МУС Украіны запэўніваюць, што не плянуюць разганяць мітынг на Майдане незалежнасьці сілай.