Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Януковіча сабраліся на «Антымайдан»


Прыхільнікі ўлады і Партыі рэгіёнаў у прыватнасьці, мітынгуюць у нядзелю ў Марыінскім парку. Людзі калёнамі рухаюцца з боку мэтро «Арсенальная» са сьцягамі праўладнай палітычнай сілы.

Таксама актывісты нясуць транспаранты з назвамі населеных пунктаў і дзяржаўныя сьцягі.

Са сцэны непадалёк Вярхоўнай Рады гучыць музыка.

Рух навакольнымі вуліцамі перакрыты, праезду ў бок Эўрапейскай плошчы няма.

Раней на сайце Партыі рэгіёнаў анансавалі правядзеньне мітынгаў 14 і 15 сьнежня на Эўрапейскай плошчы, аднак напярэдадні арганізатары вырашылі, што нядзельную акцыю правядуць у Марыінскім парку, дзе мітынгі праходзілі штодня ад 3 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG