Матэрыялы мінулага тыдня на сайце Радыё Свабода, якія варта пачытаць на выходныя.
Паведамленьні з Эўрамайдану выразна дамінавалі на мінулым тыдні. Але ў нашым апытаньні наконт таго, як мы асьвятляем падзеі ва Ўкраіне, толькі няпоўныя 10% наведнікаў сайту РС сказалі, што ўкраінскіх матэрыялаў у нас зашмат; 54% сказалі, што асьвятленьне ў самы раз, а 36% палічылі, што матэрыялаў з Кіеву нават замала.
1. Прэзэнтацыя кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ». «Турма мне дала ня толькі нейкі новы досьвед, цалкам нечаканы – але я зрабіў і пэўныя высновы. Я зразумеў, які я вялікі даўжнік перад сваімі блізкімі. Цяпер я імкнуся як мага больш быць з сваімі блізкімі, і вам усім гэта раю» – сказаў на прэзэнтацыі сваёй кнігі палітык Анатоль Лябедзька. Ажно ня верыцца, што апісаньне свайго зьняволеньня Анатолем Лябедзькам – гэта ўжо 43 кніга ў «Бібліятэцы Свабоды», заснаванай Аляксандрам Лукашуком. «Бібліятэка Свабоды» – унікальная сэрыя пра палітычную, грамадзкую, культурную і інтэлектуальную найноўшую гісторыю Беларусі. Яе значнасьць, як той казаў, яшчэ ацэняць. Поўнае відэа прэзэнтацыі тут.
2. Помнік Леніну зрынуты і «Гімн Украіны ў 4.00 раніцы» – абодва відэаматэрыялы ня нашы, але пагадзіцеся, што глядзець іх без хваляваньня немагчыма. І ёсьць чаму павучыцца ва ўкраінцаў.
3. Бывай, Ленін... – вострая і інтэлектуальна правакацыйная дыскусія ў «Свабодзе бяз гальштукаў» пра тое, ці варта скідаць помнікі Леніну ў Беларусі і каго ставіць на яго месца. Мадэратарка Ганна Соўсь наогул падбірае дыскутантаў з адрознымі пунктамі погляду. Гэтым разам сутыкнула ілбамі Сяргея Навумчыка зь Юрыем Дракахрустам. Аляксандра Дынько была далекавата, у студыі ў Кіеве, і ў слоўнай перапалцы ўдзельнічала даволі далікатна.
4. Ігар Аліневіч – першы ляўрэат прэміі Аляхновіча за кнігу «Еду в Магадан» – яшчэ адна імпрэза, зьвязаная з «турэмнай літаратурай» у Беларусі. Поўнае відэа ўручэньня прэміі тут. Чаму нам гэтая літаратура цяпер такая важная – ніхто лепш ня скажа, чым наша калега Ганна Соўсь, якая была сябрам журы першай прэміі імя Францішка Аляхновіча.
5. Фатальная памылка БНФ – напішыце нешта крытычнае пра БНФ па-беларуску, і ў камэнтарах вы абавязкова ўбачыце эфэкт, як ад выбуху гранаты ў адным непахучым месцы. Гэтым разам гранату кінуў Сяргей Дубавец, які перадрукаваў свой тэкст, апублікаваны ў газэце «Свабода» 20 гадоў таму. Вось што называецца актуальная журналістыка.
6. На Менскім трактарным «італьянскі страйк» – адно з найцяжэйшых заданьняў журналісту ў Беларусі – зрабіць матэрыял з жыцьця рабочых. Вазьмі ты і пагавары зь імі, калі, па-першае, доступу да іх на заводы няма, а па-другое, яны – людзі ня вельмі каб гаманкія. Але наша менская карэспандэнтка, Галіна Абакунчык, з гэтым заданьнем справілася болей чым выдатна.
7. Чаго пазьбягаюць псыхічна моцныя людзі? – зьвярніце ўвагу на нашу рубрыку «Здароўе». Што як што, але моцная псыхіка беларусам патрэбная ня ў меншай ступені, чым тоўсты кашалёк.