20:47
10.12.2013
Аляксандар Лукашук на завяршэньне імпрэзы абяцае, што творы ўдзельнікаў конкурсу будуць гучаць на хвалях Радыё Свабода. Андрэй Хадановіч паведаміў, што кніга пераможцы – Ігара Аліневіча будзе неўзабаве перакладзеная на беларускую мову
20:47
10.12.2013
Мама Ігара, Валянціна Аліневіч: «Я стала сэнтымэнтальнай апошнім часам. Паслухала тут песьню, і падумала, што мы не заўсёды цэнім тыя простыя рэчы, якія мы маем на волі». Валянціна Аліневіч распавядае, як самыя розныя людзі ведаюць пра кнігу Ігара. «Трэба зрабіць усё дзеля таго, каб іншыя маці не атрымлівалі прэміі за кнігі, якія іх сыны пішуць у турмах»
Валянціна Аліневіч асабліва дзякуе Радыё Свабода за тую ўвагу, якую Беларуская Свабода надае тэматыцы правоў чалавека і сытуацыі ў беларускіх месцах зьняволеньня. Дзякуе газэце «Новы час», якая першая надрукавала ўрыўкі з кнігі Ігара Аліневіча, сябрам і паплечнікам Ігара, якая выдалі гэтую кнігу

19:34
10.12.2013
Андрэй Хадановіч: У журы была нялёгкая задача выбіраць сярод аднолькава годных і важных твораў. Мы выбралі 6 дыплямантаў, 6 ляўрэатаў. Але адна кніга ўсё ж стаіць асобна. Гэта «Еду в Магадан» Ігара Аліневіча
19:30
10.12.2013
Першую прэмію за твор «Еду в Магадан» атрымлівае Ігар Аліневіч.
19:29
10.12.2013
Наступны дыплём ляўрэата ідзе Юрыю Бандажэўскаму, які выйшаў на сувязь па скайпу. «Веру, мы заваюем свабоду, сустрэнемся, і я ўбачу ўсіх вас, убачу радзіму»
19:25
10.12.2013
Ляўрэацкай прэміяй узнагароджваецца Алесь Бяляцкі. Прэмію прымае ягоная жонка Натальля Пінчук.
«Значная частка ўдзельнікаў гэтага конкурсу яшчэ знаходзіцца за кратамі. У тым ліку і Алесь. На волі ў яго не было часу займацца літаратуразнаўствам. За кратамі ён працягвае паісаць і зараз, рыхтуецца яшчэ адна кніга. Хачу верыць, што сваёй творчай дзейнасьцю Алесь будзе займацца на свабодзе», — кажа Натальля

19:23
10.12.2013
Ганаруецца Алесь Кіркевіч. «Спадзяюся, што мы хутка ўбачымся з тымі ўдзельнікамі прэміі, якія яшчэ знаходзяцца за кратамі», — кажа ён
19:23
10.12.2013
Дыплёмам ляўрэата ганаруецца Анатоль Лябедзька. «Жадаю ўсім, каб вы ўсе што-небудзь яшчэ напісалі. Але на іншую тэму. Пра каханьне, пра грамадзкі транспарт, пра што заўгодна. Адзінае, з чым я не магу пагадзіцца з арганізатарамі. Гэта не турэмная літаратура, гэта літаратура пра змаганьне», — кажа Лябедзька.
19:19
10.12.2013
Надышла чарга ляўрэатаў. Ганаруецца Павал Севярынец, за зборнік «Беларуская глыбіня», у якой таленавіта адлюстраваныя каштоўнасьці чалавечага духу і свабоды. «Беларуская турэмная літаратура — гэта пэўны фэномэн і зьява агульнаэўрапейскай культуры», — кажа Севярынец, прымаючы дыплём.
19:18
10.12.2013
Працягваецца ганараваньне дыплямантаў. Дыплёмамі ганаруюцца Аляксандар Францкевіч і Ірына Халіп.
19:12
10.12.2013
«У камэры мяне празвалі „камэрны сьпявак“. Так я з артыста Белдзяржфілярмоніі пераўтварыўся ў выканаўцу камэрнага жанру» — жартуе Сяржук Доўгушаў і выконвае італьянскую песьню
19:12
10.12.2013
Сяргей Доўгушаў, як і абяцаў у пачатку імпрэзы, узяў у рукі гітару, каб выканаць адну з сваіх песьняў. «Музыка і песьні вельмі дапамагалі вязьням за кратамі, — кажа Сяргей і нечакана дадае — «Я б увогуле хацеў, каб у кожнай камэры сядзеў музыкант». Гэтыя ягоныя словы патанаюць у агульным сьмеху. «Твая мара недалёкая ад ажыцьцяўленьне», — кідае з месца Ўладзімер Някляеў.
19:05
10.12.2013
Дыплёмамі адзначаюцца ўдзельнікі конкурсу Сергей Аўчыньнікаў, Зьміцер Дашкевіч, Дзьмітры Карпіцкі, Сяржук Доўгушаў
19:03
10.12.2013
Падышоў час назваць ляўрэятаў, і на сцэну зноў выходзяць Аляксандар Лукашук і Андрэй Хадановіч:
«Рашэньне, якое прынялі сябры журы, сыходзіць з таго, што прадстаўленыя творы — не канкурэнты паміж сабой. Але паміж імі ёсьць розьніца, некаторыя існуюць у выглядзе рукапісаў, якія будуць яшчэ расьці і разьвівацца і могуць узяць удзел у наступным конкурсе ў наступным годзе»

19:01
10.12.2013
Выступае Ганна Соўсь:
«Чытаючы творы, дасланыя на конкурс і перачытваючы Аляхновіча, я кожнай сваёй клеткай цела адчувала, што беларуская турма засталася бальшавіцкай, савецкай, сталінскай. Няважна, што мы жывем ў незалежнай Беларусі, у турме жывуць паводле законаў КГБ ці ГПУ БССР. І як пісаў Францішак Аляхновіч:
«Як сыфiлiтычныя сьпiрохэты ў варганiзьме, гэтак залазiць ў душы паганая бальшавiцкая атрута. Мне пашанцавала. Я шчэ жыву. Я на волi. Я магу яшчэ трымаць пяро ў руцэ. Ад свайго вызваленьня, восем год назад, я не пакiдаю пiсаць i гаварыць аб найстрашнейшым ворагу чалавецтва — аб бальшавiзьме. Мне калiсь ня верылi. Казалi, што гэта паэтыцкая выдумка. Хлусьня. Цяпер паверыце».

18:58
10.12.2013
Яшчэ адзін сябра журы, паэт і былы палітвязень Уладзімер Някляеў кажа: «Вы перамаглі ўсе, бо прайшлі ўсё гэта. Вы пераможцы, і вы ўнесьлі свой унёсак у беларускую літаратуру»
18:56
10.12.2013
Выступае сябра журы Лявон Баршчэўскі, які прызнаецца, што сам нават ня ведае, хто ж урэшце перамог, бо галасаваньне ў журы было настолькі складаным, што «нават ніякі КДБ не разьбярэцца, хто ж перамог». Лявон кажа, што адным з першых з палітыкаў у Беларусі прайшоў школы турмы на Акрэсьціна, і пажадаў, каб у краіне не было палітычных вязьняў.
18:56
10.12.2013
Апошняя кніга са сьпісу намінантаў — Ірына Халіп «Дзёньнік зэчкі». На конкурс яна прадстаўленая ў выглядзе рукапісу, рыхтуецца да друку.
Пра аўтара. Ірына Халіп нарадзілася 12 лістапада 1967 года. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Карэспандэнтка расейскай «Новой газеты», жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. У ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 года была затрыманая. 16 траўня 2011 года была асуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду ў два гады

18:54
10.12.2013
Наступны — Аляксандр Францкевіч. Апавяданьне «Абдымі мяне мацней», апублікавана 29 траўня 2013 года ў газэце «Наша ніва».
Пра аўтара. Нарадзіўся 6 траўня 1990 года. Скончыў ліцэй у Наваполацку, праграміст. Зьняволены 3 верасьня 2010 года. 24 траўня 2011 года Аляксандар Францкевіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па «справе анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных установаў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкаму. Вызвалены 3 верасьня 2013 года.

18:53
10.12.2013
«Дзеля чаго Госпад дае табе крыж часу і прасторы, новы пачатак каардынатаў у жыцьці, новых людзей, новыя вобразы і падабенствы Свае? Чым ачысьцяць, адновяць і напоўняць яны тваё сэрца?» —гэта ўрыўкі з эсэ Паўла Севярынца са зборніку «Беларуская глыбіня», якія публікаваліся ў «Наша ніва», ад 07 верасьня 2011 — ад 23 кастрычніка 2013 года.
Пра аўтара. Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Палітык, публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». У 2005 годзе быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць балятаваньня А. Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, асуджаны да 3 гадоў абмежаваньня волі. У 2007 годзе быў вызвалены. Арыштаваны яшчэ раз 20 сьнежня 2010 года, асуджаны на 3 гады «хіміі» па справе аб масавых беспарадках. Выйшаў на свабоду 19 кастрычніка 2013 года.