У АГП лічаць, што праймэрыз лепшыя за Кангрэс

Адзін зь лідэраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец выступіў з прапановай правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў ужо ў красавіку 2014 году, каб дэлегатамі сталі кандыдаты ад апазыцыі на мясцовых выбарах. Паводле Севярынца, Кангрэс вызначыць адзінага кандыдата, які аб’яднае дэмакратычныя сілы.
Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч у інтэрвію Свабодзе заявіў, што перш-наперш, трэба дабіцца свабодных выбараў, а не пошукам адзінага:
«Асабіста я лічу, ня так важна, ці будзе адзін кандыдат, ці два, ці тры. Галоўнае, каб былі выбары. Каб было зьмененае заканадаўства, каб былі сфармаваныя выбарчыя камісіі на розных узроўнях, у тым ліку рэспубліканскія, куды былі б уключаныя прадастаўнікі ўсіх кандыдатаў і дэмакратычных сілаў у тым ліку».
Калі будзе такая згода, і ў „Талакі“ не атрымаецца правесьці экспэрымэнт па вылучэньні надзінага кандыдата пры дапамозе больш шырокага кола людзей ў форме праймэрыз, то можа быць і такі варыянт.
АГП разам зь іншымі партнэрамі па кааліцыі «Талака» схіляюцца да ідэі вылучэньня адзінага праз праймэрыз падчас мясцовых выбараў. Аднак Багданкевіч ня супраць Кангрэсу як запаснога варыянту:
«Цяжка сказаць наконт Кангрэсу. Калі будзе такая згода, і ў „Талакі“ не атрымаецца правесьці экспэрымэнт па вылучэньні надзінага кандыдата пры дапамозе больш шырокага кола людзей ў форме праймэрыз, то можа быць і такі варыянт. Праймэрыз быў бы лепшы, калі ён атрымаецца. Бо гэта ня група апазыцыйных лідэраў, а ўсё грамадзтва будзе выказвацца».


ПРАЦЯГ ТЭМЫ