Вянкі і кветкі Нэльсану Мандэлу

Your browser doesn’t support HTML5

Людзі зьбіраюцца каля дома Нэльсана Мандэлы ў паўночным прыгарадзе Ёханэсбургу, каб ушанаваць былога прэзыдэнта Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі.
Мандэла памёр у веку 95 гадоў . Ён ачольваў паўднёваафрыканскі рух супраць апартэіду, правёў амаль тры дзесяцігодзьдзі за кратамі, а потым зрабіўся першым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.