Жыхарка Менску Аліна Стэфановіч паскардзілася на «Белсаюздрук» з-за дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.
10 кастрычніка гандлярка сталічнага шапіка № 184 «Белсаюздруку» не прадала Аліне Стэфановіч звычайныя алоўкі, бо ня ведала гэтага беларускага слова.
«Фактычна грамадзянцы Беларусі было адмоўлена ў абслугоўваньні з-за неразуменьня дзяржаўнай мовы гандляром», — паведамляе сайт spring96.org.
Стэфановіч пакінула адпаведны запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў.
25 кастрычніка намесьніца дырэктара «Белсаюздруку» Аксана Валгай даслала адказ Аліне Стэфановіч на расейскай мове, парушыўшы тым самым закон, паводле якога, адказ на зварот грамадзяніна афармляецца на мове звароту. У адказе зь «Белсаюздруку» не паведамляецца аб прынятых захадах.
Аліна Стэфановіч расцаніла такое стаўленьне службовай асобы як дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце і 11 лістапада зьвярнулася ў адміністрацыю Ленінскага раёну Менску. Яна патрабуе распачаць у дачыненьні да Валгай адміністрацыйны працэс за парушэньне Закону аб мовах.
Адміністрацыя Ленінскага раёну разгледзела зварот і вынесла Аксане Валгай папярэджаньне. Аднак адміністрацыйнага пакараньня, як таго дамагалася Аліна Стэфановіч, палічыўшы сябе дыскрымінаванай па моўнай прыкмеце, вынесена не было. Таму Стэфановіч зьбіраецца абскардзіць рашэньне адміністрацыі ў вышэйшых інстанцыях.
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч нядаўна зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды выпадкаў дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце.