Літаратурны крытык, укладальнік кнігі «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы», вярнуў Міністэрству культуры грамату на знак пратэсту супраць «паніжэньня статусу» музэя Багдановіча.
«Рашэньнем Міністэрства культуры было вызначана зьнізіць стасут Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча і рэарганізаваць яго ў філіял Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры. Пратэстуючы супраць гэтага рашэньня, вяртаю вам грамату, якой быў узнагароджаны (...) «за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад ў папулярызацыю культуры і мастацтва Беларусі», — напісаў Чарнякевіч у лісьце на адрас міністра культуры Барыса Сьвятлова.
Чарнякевіч удакладніў у інтэрвію Радыё Свабода, што ліст і грамату «закінуў у пошту».
«Гэта сымбалічны жэст у абарону музэя. Сам я не магу паўплываць на сытуацыю. Магу толькі зрабіць сымбалічны жэст», — дадаў Чарнякевіч.
«Ганараваць на дзяржаўным ўзроўні багдановічазнаўцаў і адначасова зьніжаць статус Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча — нелягічна. Адзначаць на дзяржаўным узроўні 100-годзьдзе выданьня „Вянка“ і спакойна назіраць за зьнішчэньнем выдавецтва „Логвінаў“ — нелянічна», — піша Чарнякевіч Сьвятлову.
Літаратурны крытык нагадвае пра ўнёсак Максіма Багдановіча: «У тым ліку дзякуючы яму паўстала незалежная краіна Беларусь (улучна зь Міністэрствам культуры)».
Мінкульт вырашыла рэфармаваць музэй Максіма Багдановіча на калегіі 25 верасьня 2013.
Барыс Сьвятлоў падпісаў загад, каб узнагародзіць Ціхана Чарнякевіча граматай, 19 красавіка 2013.