Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБП пратэстуе супраць скарачэньня працаўнікоў культуры


Музэй Максіма Багдановіча можа страціць самастойнасьць
Музэй Максіма Багдановіча можа страціць самастойнасьць
Саюз беларускіх пісьменьнікаў 3 кастрычніка заявіў: «Скарачэньне работнікаў культуры — плянамернае і пасьлядоўнае размываньне самой нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў».

Сакратарыят Саюзу беларускіх пісьменьнікаў распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з рашэньнем калегіі Міністэрства культуры правесьці скарачэньне колькасьці работнікаў установаў гэтай галіны.

Сярод прапанаваных чыноўнікамі захадаў, у прыватнасьці, — пазбаўленьне статусу самастойных юрыдычных асобаў Літаратурных музэяў Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі і далучэньне іх да Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры.

«Гэтыя сумнеўныя меры па „аптымізацыі штатнай колькасьці работнікаў“ варта разглядаць не як паасобныя праявы чыноўніцкай „ініцыятывы“, а як сыстэмную зьяву і дзяржаўную палітыку, што разам са скарачэньнем колькасьці гуманітарных дысцыплінаў ва ўстановах адукацыі, закрыцьцём бібліятэк і сельскіх установаў культуры вядзе ня толькі да занядбаньня беларускай культуры, мовы і літаратуры, але і да плянамернага і пасьлядоўнага размываньня самой нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў», — гаворыцца ў заяве Сакратарыяту СБП.

Літаратары зьвяртаюцца да калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з прапановай устрымацца ад заплянаваных мераў «аптымізацыі», якія ў пэрспэктыве толькі ўзмоцняць крызісныя зьявы ў нацыянальнай культуры, і адклікаць сваё рашэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG