На першы погляд, Расея атрымала бліскучую дыпляматычную перамогу. Пад яе ціскам Армэнія і Ўкраіна былі вымушаныя адмовіцца ад падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам.
У выніку гэтага Віленскі саміт, які плянаваўся як дэманстрацыя трыюмфу праграмы «Ўсходняе партнэрства», скончыўся са сьціплымі вынікамі. Толькі Грузія і Малдова парафіявалі дамову аб асацыяцыі з ЭЗ.
Тая «эўрарэвалюцыя», якая цяпер адбываецца ва Ўкраіне, паказвае, што для Масквы гэта пірава перамога. Першы крок у напрамку інтэграцыі Ўкраіны з ЭЗ не адменены, а ўсяго толькі прыпынены. І пад ціскам Майдану ўкраінскі ўрад заяўляе аб гатоўнасьці неадкладна працягваць перамовы з Брусэлем аб умовах падпісаньня пагадненьня. То бок, абодва канфліктуючыя бакі выступаюць за інтэграцыю з ЭЗ. Толькі Майдан патрабуе заключыць дамову неадкладна, а ўлады хочуць вытаргаваць у Брусэля больш выгадныя ўмовы. Пытаньня пра інтэграцыю з Расеяй, пра далучэньне да Мытнага зьвязу ўвогуле няма ва ўкраінскім парадку дня.
Цяпер усе параўноўваюць цяперашні Майдан з «памаранчавай рэвалюцыяй» 2004-2005 гадоў. Дык вось тады Ўкраіна раскалолася на дзьве прыкладна роўныя часткі, кожная зь якіх мела свайго лідэра. Віктар Юшчанка выступаў за інтэграцыю ў Эўропу. Віктар Януковіч, які лічыўся прарасейскім палітыкам, апэляваў да сяброўства з Расеяй, казаў пра падвышэньне статусу расейскай мовы. Дзеля яго падтрымкі ва Ўкраіну падчас выбарчай кампаніі тройчы прыяжджаў Уладзімер Пуцін. На ўкраінскім усходзе праходзілі мітынгі за саюз з Масквой.
Цяпер на палітычнай сцэне Ўкраіны ня бачна сур’ёзных палітычных сілаў, якія выступаюць за саюз з Расеяй. Напярэдадні Віленскага саміту Віктар Януковіч тэлефануе гаспадыні форуму прэзыдэнту Літвы Далі Грыбаўскайце і тлумачыць сваю адмову падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ шантажом з боку Масквы. То бок украінскае кіраўніцтва разглядае супрацоўніцтва з РФ як неабходнае зло. Бо Расея можа нанесьці вялікую шкоду эканоміцы Ўкраіны, таму зь ёй трэба лічыцца. Той самы «прарасейскі» Януковіч разглядае Расею ня як сябра, саюзьніка, а як небясьпечнага і хцівага партнэра. Нікому ў галаву не прыходзіць арганізаваць мітынг у падтрымку саюзу з РФ. Як усё памянялася. Вось таму я кажу пра піраву перамогу Масквы.
Увогуле, украінскія падзеі даюць падставу яшчэ для некаторых цікавых высноў. Напрыклад, наконт абмежаванасьці патэнцыялу палітыкі лявіраваньня. Віктар Януковіч спрабаваў балянсаваць паміж Усходам і Захадам. Уласна кажучы, нічога новага. Усе ўкраінскія прэзыдэнты (акрамя Віктар Юшчанкі) рабілі тое ж самае. Але вось цяпер высьветлілася, што палітыка лявіраваньня, «сядзеньня на двух крэслах», спроба «разводкі» Расеі і ЭЗ, якую праводзіў Віктар Януковіч, прывяла краіну да вострага палітычнага крызісу. Цяпер украінскі прэзыдэнт атрымлівае «тумакі» з усіх бакоў.
Увогуле, падаецца, за апошнія 2-3 тыдні Віктар Януковіч нарабіў столькі памылак, што зь іх можна рабіць добрую ілюстрацыю падручніка для маладых палітыкаў. З усіх магчымых варыянтаў рашэньня праблемаў ён выбіраў самы горшы. Напрыклад, навошта было сілай разганяць Майдан у ноч з 29 на 30 лістапада? Ён і сам бы ўжо паціху сышоў, бо тая падзея, дзеля якой Майдан быў арганізаваны (Віленскі саміт), прайшла — Кіеў паабяцаў працягваць перамовы з ЭЗ, жарсьці прыціхлі.
Іншая, больш шырокая праблема, якая тычыцца ўсёй постсавецкай прасторы, пастаўленая ўкраінскімі забурэньнямі. Справа ў тым, што трансфармацыя ў кірунку эўрапейскіх стандартаў патрабуе вялікіх грошай. Дзе іх узяць? Краінам Цэнтральнай Эўропы і Балтыі дапамог ЭЗ. А для краінаў-сябраў «Усходняга партнэрства» такіх рэсурсаў у Эўразьвязу няма. Менавіта аб гэтую праблему «спатыкнулася» Ўкраіна. Яна просіць цяпер у ЭЗ 10 млрд эўра. Расея часткова гатовая плаціць, але не за рэформы, а наадварот — за захаваньне статус-кво.
Віленскі саміт праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», а яшчэ больш — драматычныя падзеі ва Ўкраіне рэзка актуалізавалі тэму геапалітычнага выбару для рэгіёну Ўсходняй Эўропы і Закаўказьзя. Мы перажываем кульмінацыю суперніцтва паміж двума цэнтрамі сілы (Эўрапейскім Зьвязам і Расеяй) з моманту распаду савецкага блёку.
А мінулы досьвед паказвае, што ў момант абвастрэньня геапалітычнай канкурэнцыі праблема каштоўнасьцяў, тэмы дэмакратыі адыходзяць на другі плян. Наперад высоўваецца геапалітыка. Можна ўзгадаць, як у 2008 годзе пасьля расейска-грузінскай вайны ЭЗ рашуча пайшоў на супрацоўніцтва зь беларускім рэжымам, адсунуўшы ў бок пытаньне правоў чалавека. Сытуацыя можа паўтарыцца.

Нікому ў галаву не прыходзіць арганізаваць мітынг у падтрымку саюзу з РФ. Як усё памянялася