Пакуль Ўладзіслаў Лазар знаходзіўся ў турме КДБ, пробашчам ягонай парафіі быў прызначаны іншы ксёндз. Цяпер ягоныя парафіяне чакаюць вяртаньня свайго пробашча.
Барыс Чупрынскі, вернік парафіі Спасланьня Сьвятога Духу ў Барысаве, дзе да арышту служыў пробашчам Уладзіслаў Лазар, пісаў лісты ў турму КДБ да свайго пробашча. Але не атрымаў на іх ніводнага адказу.
Вызваленьне Ўладзіслава Лазара Барыс Чупрынскі сустрэў як вялікае сьвята і адзначаў сымбалічнасьць таго, што гэта адбылося на адвэнт (ў каталікоў — чаканьне Калядаў з пастом).
«Вельмі за яго рады, вельмі прыемная навіна. Зараз вельмі хочацца зь ім сустрэцца, каб і падтрымаць яго, і пачуць ад яго слова да нас. Каб ён вярнуўся ў нашу парафію, дзе яго памятаюць і вераць яму. Прайшоўшы такое выпрабаваньне, мяркую, ён бы шчыра, з сапраўднай чысьцінёй прамаўляў Божае слова. У нас зараз пачаўся адвэнт, вялікае сьвята для каталікоў, і вызваленьне айца Ўладзіслава — для нас гэта як пэўны знак. Я вельмі ўсхваляваны гэтай навіной».
Пакуль Ўладзіслаў Лазар знаходзіўся ў вязьніцы КДБ «амэрыканцы», каталіцкі касьцёл у Беларусі прызначыў пробашчам парафіі Спасланьня Сьвятога Духу ксяндза Аляксея.