Фюле кажа, што ніякае размарозкі стасункаў зь Менскам ня будзе

Штэфан Фюле

Ніякай размарозкі стасункаў зь Менскай ня будзе, пакуль ёсьць палітвязьні, пакуль яны не на свабодзе і не рэабілітаваныя.
Такую заяву зрабіў эўракамісар Штэфан Фюле падчас сустрэчы са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам.

Вызваленьне палітвязьняў, як кажа Лябедзька, гэта першы пункт стратэгіі Брусэлю: «Пасьля гэтага яны ставяць кропку. Свабодныя і сумленны выбары Эўразьвяз разглядае як галоўны прыярытэт для другога кроку».

Пераказваючы зьмест размовы зь Фюлем, Анатоль Лябедзька таксама адзначыў: «Яны дастаткова спакойна ўспрынялі заяву Уладзімера Макея пра гатоўнасьць палегчыць візавы рэжым. Гэта прапанова Эўразьвязу з чэрвеня 2011-га. Яны чакаюць не словаў, а дзеяньняў».

Уладзімер Макей падчас Віленскага саміту заявіў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму з Эўрапейскім Зьвязам.