Cтаршыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч дамовіліся пра ўзаемадзеяньне апазыцыі Беларусі і Ўкраіны.
Беларускія палітыкі правялі кансультацыі з Арсенем Яцанюком і Віталём Клічко адносна больш цеснага ўзаемадзеяньня апазыцыі Ўкраіны і Беларусі.
«Зваротная рэакцыя пазытыўная і зацікаўленая. Дамовіліся ў бліжэйшай пэрспэктыве абмяняцца ідэямі, прапановамі як лепш выбудаваць ўзаемадзеяньне. Сёньня ёсьць шмат аргумэнтаў за супрацоўніцтва прыхільнікаў эўрапейскага выбару ва Ўкраіне і ў Беларусі. Ёсьць попыт на салідарнасьць і ўзаемападтрымку», — сказаў Анатоль Лябедзька.
Раней АГП у заяве па падзеях у Кіеве выказала «салідарнасьць з прыхільнікамі эўраінтэграцыі, якія выйшлі на вуліцу, каб яшчэ раз засьведчыць сваю прыхільнасьць эўрапейскім каштоўнасьцям і стандартам».
«Мы разам з тымі, для каго эўрапейскі выбар — гэта мэта і будучыня, — гаворыцца ў заяве. — Сёньня ў Кіеве вырашаецца не толькі лёс украінцаў, але і ўсіх прыхільнікаў перамен на постсавецкай прасторы».