Ад гэтай эканамічнай нарады ў Лукашэнкі з справаздачай ураду і Нацбанку чакалі шмат.
Ад гэтай эканамічнай нарады ў Лукашэнкі з справаздачай ураду і Нацбанку чакалі шмат. Па-першае, на ёй павінны былі прымацца канцэптуальныя рашэньні наконт эканамічнай стратэгіі на наступны год. Бо на пытаньні, як утрымаць эканоміку ад абвалу, як не дапусьціць дэвальвацыі, дзе знайсьці валюту, — адказаў няма. Менавіта з гэтай прычыны дагэтуль не прынятыя бюджэт і прагноз на 2014 год, хоць, паводле закону, яны павінныя былі паступіць у Палату прадстаўнікоў да 1 лістапада.
Аднак, як звычайна на такіх нарадах (калі ацэньваць яе паводле афіцыйнай інфармацыі), сутнасьць праблемаў, якія паўсталі перад эканомікай краіны, не абмяркоўвалася ўвогуле. Гаварылі пра дробязі: пры сытуацыю ў ільнаводзтве, пра вытворчасьць абутку, пра перабоі з малаком у Менску.
Па-другое, на кон быў пастаўлены лёс ураду. Сам Лукашэнка нагадаў пра нараду ў пачатку 2013 году: «Я тады па-мужчынску папярэджваў, што паўтор сытуацыі папярэдняга году будзе азначаць неадкладную адстаўку ўраду». Насамрэч сытуацыя ня толькі паўтарылася, але і шматкроць пагоршылася. Усе чакалі, што кіраўнік дзяржавы выканае сваё абяцаньне.
Аднак і гэтыя чаканьні апынуліся марнымі. На самым пачатку нарады Лукашэнка ўсіх заспакоіў: «Хтосьці, напэўна, сюды прыйшоў, як у апошні дзень на барыкады, хтосьці чакае ўзрушэньняў. Павінен сказаць, што рэвалюцыі ня будзе. Усе пытаньні — і арганізацыйныя, і кадравыя — будуць вырашаныя максымум у межах першага квартала будучага году, эвалюцыйна». То бок «адкручваньне галоў» пераносіцца на тры месяцы.
Жахлівы стан беларускай эканомікі прызнаў сам Лукашэнка. У льняной галіне зь 76 даручэньняў ураду выкананыя менш за палову. Мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбінату сарваная. А гэтае пытаньне курыруе непасрэдна сам кіраўнік дзяржавы. Апошнімі гадамі ён некалькі разоў наведваў гэтае прадпрыемства і на месцы вучыў, як трэба кіраваць.
Тое ж самае з дрэваапрацоўкай. «Што парадаксальна, пакуль сам не ўмяшаўся, ні ўрад, ні губэрнатары не надавалі неабходнай увагі пытаньням разьвіцьця дадзеных прадпрыемстваў. Вынікі гэтага ўмяшаньня ў наяўнасьці», — заявіў прэзыдэнт. А вынікі ўмяшаньня кіраўніка дзяржавы навідавоку: мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў праваленая.
Паводле Лукашэнкі, падобная сытуацыя — у гарбарнай і абутковай прамысловасьці. «Спэцыяльныя нарады на гэты конт правялі ў лістападзе 2012 году. Пляны маляваліся вясёлкавыя. Абяцалі стварыць у Віцебскай вобласьці два холдынгі, нарасьціць вытворчасьць абутку да 12 мільёнаў пар, — сказаў прэзыдэнт. — На справе толькі праз год здолелі сфармуляваць эканамічна прымальны варыянт, але пры больш сьціплых парамэтрах выпуску абутку і рэнтабэльнасьці вытворчасьці». Лукашэнка адзначыў, што ненашмат адрозьніваецца і сытуацыя з плянамі ўраду па мадэрнізацыі ААТ «Камволь».
Такім чынам, кіраўнік дзяржавы прызнаў, што сыстэма працуе «ўхаластую». Прэзыдэнт дае даручэньні, прымаюцца рашэньні, праводзяцца нарады — а выніку няма. Здавалася б, відавочна просіцца выснова, што эканамічная мадэль, мэханізм кіраваньня не працуе, трэба нешта мяняць. Гэта відавочна для ўсіх. Зноў жа сам Лукашэнка канстатуе: «Насьцярожвае, што ніхто не напружваецца, не пацее і не спрачаецца вакол прагнозных паказчыкаў. І наогул кажучы, гэта — нонсэнс. Звычайна да гэтага часу паступала процьма зваротаў з просьбамі і скаргамі. А цяпер — мёртвая цішыня!» Які сэнс спрачацца вакол прагнозных паказчыкаў, калі яны не выконваюцца? То бок гэта відавочна для ўсіх, акрамя самога Лукашэнкі.
Ён працягвае «ставіць старую кружэлку» пра адказнасьць старшыні праўленьня Нацбанку і прэм’ер-міністра за стабільнасьць на валютным рынку. Цікава, а сам кіраўнік дзяржавы хоць за што-небудзь адказвае? Лукашэнка нагадаў, што папярэджваў урад: тэмп росту ВУП у 108,5% наўрад ці рэальна выканальны. Аднак урад, па ягоных словах, запэўніваў, што ўсё пралічана. Між тым добра вядома, што менавіта прэзыдэнт, насуперак меркаваньню ўраду, зьяўляецца ініцыятарам высокіх тэмпаў росту валавых паказьнікаў.
Чаму ж Лукашэнка не адправіў урад у адстаўку, як абяцаў на пачатку году? — Таму што рана. Пакуль ня выявіліся нэгатыўныя наступствы тых захадаў, якія цяпер зьбіраюцца прыняць улады, ня варта шукаць і «ахвярных казлоў». Толькі з пачатку году насельніцтва адчуе замарожваньне заробкаў, рост камунальных тарыфаў, падвышэньне цэнаў на грамадзкі транспарт, на бэнзін, алькаголь, тытунёвыя вырабы, будзе ўведзены падатак на аўтамабілі і іншае. Вось тады Лукашэнка абрынецца на ўрад, які быццам бы бязь ведама народнага прэзыдэнта так моцна абрынуў жыцьцёвы ўзровень насельніцтва. І «ахвярныя казлы» будуць прадстаўленыя народу.

Вынікі ўмяшаньня кіраўніка дзяржавы навідавоку: мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў праваленая

Цікава, а сам кіраўнік дзяржавы хоць за што-небудзь адказвае?