Змаганьне з афрыканскай чумой на Гарадзеншчыне становіцца ўсё больш жорсткім. Прычым, у кожным раёне яно вядзецца рознымі мэтадамі і спосабамі.
Гарадзенская «раёнка» днямі надрукавала патрабаваньне вэтэрынарных службаў краіны, у якім гаворыцца, што да 1 сьнежня ў пяцікілямэтровых зонах ад сьвінакомплексаў не павінна застацца ніводнага парасяці.
Сялянам пагражае ў выніку парушэньня патрабаваньняў «першапачаткова — штраф да сямі мільёнаў, а калі не дапаможа — прымаць кардынальныя меры».
Вяскоўцы, аднак, дамагаюцца, каб ім гэтыя загады паказалі ў пісьмовым выглядзе за подпісамі адпаведнага кіраўніцтва.
Спадар: «Я запісаў, што ў мяне ёсьць сьвіньні, а суседзі не запісалі. Дакладна, як беларускія партызаны, — хаваюць. Хто законапаслухмяны — запісаў, да тых ходзяць правяраюць і ціснуць, каб пазбаўляліся, а так — па ўсіх хатах ня ходзяць. Ну і што мне рабіць, у мяне ж двое маленькіх парсючкоў? Як я маленькіх магу рэзаць? Але ж 7 мільёнаў штрафу, таксама боязна».
Яшчэ адзін спадар, трасучы раённай газэтай, кажа:
«Гэта нейкае дзікунства і невядома што. Усе людзі колюць, рэжуць, бо баяцца, каб не пазабіралі і не паштрафавалі. Дзікунства нейкае, сапраўды сталінскія часы насталі».
Вясковец з Мастоўскага раёну апавядае, што ў некаторых вёсках, дзе раней актыўна хадзілі і патрабавалі пазбавіцца ад сьвіней, раптам усё прыціхла:
«Ня ходзяць ужо па хатах; усе людзі закупілі сабе парасят і трымаюць. Ні ў „раёнцы“, ні на іх сайце, ні ў сельсаветах нічога канкрэтнага ня кажуць. Усё пабудавана на чутках. Праўда, у Гудзевічах забаранілі трымаць, бо там у вёсцы сьвінакомплекс».
А вось у Азарніцкім сельсавеце Слонімскага раёну карэспандэнту патлумачылі, што карыстаюцца адпаведнай пастановай:
«У нас арганізаваны закуп сьвіней райспажыўсаюзам, і паціху пазбаўляемся. Выконваем даручэньні раёна, праводзім тлумачальную работу, людзі да нас зьвяртаюцца па парады; але на сёньняшні дзень яшчэ пагалоўе сьвіней, канечне, ёсьць. Імкнемся людзей пераконваць. Праўда, не бывае такога, каб не здаралася канфліктаў».
А вось у Лідзкім раёне, паводле суразмоўцы, па хатах ходзяць нават прадстаўнікі пракуратуры і патрабуюць пазбаўляцца ад сьвіней. Спадарыня кажа, што людзі такіх візытаў надта палохаюцца:
«Пракурор бярэ нашых вэтурачоў з раённай вэтэрынарнай станцыі — і ходзяць па хлявах, кажуць, што нельга трымаць сьвіней. Патрабуюць, каб хутчэй збывалі, тэрмін даюць да 1 сьнежня».

Ні ў „раёнцы“, ні на іх сайце, ні ў сельсаветах нічога канкрэтнага ня кажуць. Усё пабудавана на чутках