28-29 лістапада ў Вільні пройдзе сустрэча кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу і «Ўсходняга партнэрства», якая стане найважнейшым мерапрыемствам падчас старшынства Літвы ў Радзе ЭЗ.
На саміт у Вільні зьбяруцца 29 кіраўнікоў краінаў ЭЗ, кіраўнікі і міністры Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
Падчас саміту кіраўнікі і міністры 34 краінаў абмяркуюць прагрэс праграмы «Ўсходняга партнэрства», акрэсьляць яе будучыню.
Беларусь, супраць вышэйшага кіраўніцтва якой дзейнічаюць санкцыі ЭЗ , будзе прадстаўляць міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
28 лістапада пройдзе каардынацыйная нарада прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, старшыні Рады кіраўнікоў ЭЗ Германа Ван Рампэя і старшыні Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, падчас якой будзе абмеркаваная сытуацыя ва Ўкраіне і ўзгодненая агульная пазыцыя па пэрспэктывах «Усходняга партнэрства».
Таксама плянуецца склікаць і каардынацыйную сустрэчу ўсіх кіраўнікоў ЭЗ, на якой будуць прынятыя канчатковыя рашэньні наконт будучыні праграмы УП.
Апошнія акцэнты сустрэчы кіраўнікоў у Вільні будуць расстаўлены на працоўнай вячэры, у якой возьмуць удзел 28 кіраўнікоў ЭЗ і міністры, старшыні Рады кіраўнікоў ЭЗ, Эўракамісіі, старшыні эўрапейскіх парлямэнтаў, а таксама кіраўнікі і міністры 6 краінаў «Усходняга партнэрства», перадае DELFI.
28 лістапада пачнецца канфэрэнцыя грамадзянскай супольнасьці, падчас якой лідэры грамадзянскай супольнасьці з краінаў «Усходняга партнэрства» і краінаў ЭЗ, экспэрты, аглядальнікі абмяркуюць выклікі, якія ўзьнікаюць перад грамадзянскай супольнасьцю краінаў ЭЗ.
29 лістапада будуць падпісаныя пагадненьні з краінамі УП, пройдзе пленарная сэсія, на якой лідэры 34 краінаў і міністры абмяркуюць прагрэс праграмы «Ўсходняга партнэрства», яе пэрспэктывы і мэты. Пасьля пленарнай сэсіі намечаная прэс-канфэрэнцыя.
Пазьней прэзыдэнт Грыбаўскайце сустрэнецца з прадстаўнікамі апазыцыі краінаў «Усходняга партнэрства» — Украіны, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Армэніі і Азэрбайджана.
На саміце ў Вільні чакаюцца кіраўнікі ўсіх найбуйнейшых краінаў ЭЗ , у тым ліку канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.