Галоўны рэдактар газэты «Прессбол» Уладзімер Беражкоў заявіў карэспандэнту Свабоды, што інфармацыя адносна Ўладзімера Канаплёва, апублікаваная ў выданьні, праўдзівая.
«Я не магу адказваць за калегаў, якія нашу інфармацыю ўсяляк інтэрпрэтавалі, раскрылі дужкі і так далей. Але тое, што было напісана ў нас, праўдзіва», — сказаў Беражкоў карэспандэнту Свабоды.
Тым часам Уладзімер Канаплёў у інтэрвію БелаПАН абверг інфармацыю пра сваё затрыманьне і назваў яе лухтой. Канаплёў сказаў, што апошнія тры дні адпачываў разам з жонкай і сёньня выйшаў на працу.
Камэнтуючы гэта Ўладзімер Беражкоў адзначыў:
«Магу толькі сказаць адно: я шчыра рады, што Ўладзімер Мікалаевіч на волі. А за свае словы адказваю».
Карэспандэнт: «Магчыма, Канаплёў тэлефанаваў у рэдакцыю зь нейкімі пагрозамі?»
Беражкоў: «Не, ні ў якім разе. Я яшчэ раз кажу: я шчыра рады, што Ўладзімер Мікалаевіч на волі. Я не ведаю, як бы я паводзіў сябе на яго месцы, на ў якім разе не хацеў бы апынуцца. Але калі ён так кажа, то відаць, лічыць гэта патрэбным у такой сытуацыі казаць. Я не магу ў гэты момант пабываць у яго скуры. Магу толькі яшчэ раз адзначыць: я шчыра рады, што ён на волі».
Аб затрыманьні старшыні Беларускай фэдэрацыі гандболу, віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўладзімера Канаплёва, а таксама былога віцэ-прэзыдэнта НАК , былога сябра аргкамітэту па падрыхтоўцы чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году Генадзя Аляксеенкі паведаміла 27 лістапада газэта «Прессбол». Паводле выданьня, затрыманьне праводзілі супрацоўнікі КДБ.
Пазьней гэтае ж выданьне паведаміла, што Канаплёў вызвалены з-пад варты праз трое сутак, цягам якіх праводзілася праверка. Цяпер ён прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў.