Беларускія і ўкраінскія вернікі прынялі ўдзел у супольнай літургіі, якая адбылася ў Рыме — паведамляе catholic.by.
Грэка-каталіцкая супольнасьць зь Беларусі прыбыла ў Ватыкан на ўрачыстасьці закрыцьця Году веры, а таксама з нагоды 390-годзьдзя пакутніцкай сьмерці сьвятога Язафата Кунцэвіча і 50-годзьдзя пакладаньня яго рэліквій у базыліцы сьвятога Пятра.
У літургіі прымаў удзел архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі. Вялі набажэнства Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Сьвятаслаў Шаўчук (Украінская Грэка-Каталіцкая Царква) і прэфэкт Кангрэгацыі па справах Усходніх касьцёлаў кардынал Леанарда Сандры.