За 5-суткавы арышт у турме на вуліцы «Акрэсьціна» праваабаронцу Андрэю Бандарэнку выставілі рахунак у 260 тысячаў рублёў. У цэтліку пазначана, што Бандарэнка наеў менавіта на такую суму.
«Харчаваньне не было вялікай нечаканасьцю: не рэстарацыя, вядома, але наяўнасьць катлет і сасісак у абед і на вячэру цалкам цешыла», — дзеліцца ўражаньнямі Андрэй Бандарэнка.
«Да недахопаў трэба далучыць наяўнасьць гарбаты выключна на сьняданак. Усё астатняе мэню абыходзіцца без напояў, а піць ваду з-пад крана практычна немагчыма з-за моцнага хляраваньня».
Бандарэнка апісвае адрамантаваную частку турмы на Акрэсьціна:
«На маё зьдзіўленьне ў сёньняшнім ЦІП (Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў — РС) пануе чысьціня і парадак, кожнаму вылучана асобнае спальнае месца зь бялізнай і ручнікамі. Прыбіральня якасна адгароджаная ад жылой плошчы, а ва ўмывальніку ёсьць гарачая (!!!) вада. У тых камэрах, дзе я пабываў, даволі прасторна, хапае квадратных мэтраў для вольнага перамяшчэньня, сьцены пафарбаваныя ў жоўты колер, падлогі драўляныя».
«Відавочныя паляпшэньні ў бытавым пляне, на жаль, не паўплывалі на нэгатыў, які прысутнічае. Узровень ветлівасьці кантралёраў ЦІП настолькі нізкі, што раз за разам даводзілася патрабаваць выклікаць начальніка ЦІП або пракурора па наглядзе. Па зразумелых прычынах зьяўляўся хто-небудзь з афіцэраў, пасьля чаго праблема вырашалася ў імгненьне вока. Але пры новых праблемах ўсё паўтаралася: грубасьць, крыкі, абразы, скарга».
Бандарэнка заўважае:
«Іншая сур’ёзная праблема ў ЦІП, бачная няўзброеным вокам, — слабае дзённае асьвятленьне. Наяўнасьць армаванага шкла ў вокнах, адсоткаў на 50 памяншае доступ дзённага сьвятла. Акрамя сьвятла я адзначыў бы дрэнную вэнтыляцыю камэры, што ў выніку стварае „невыносны“ пах».
Праваабаронца называе яшчэ адну хібу:
«Асобная сур’ёзная праблема — не аказваюць юрыдычнай дапамогі тым, хто мае намер абскардзіць уласны арышт. Даволі складана дамагчыся асадкі і аркуша паперы, ну і зусім немагчыма атрымаць кансультацыю куды, што і каму пісаць».
Андрэй Бандарэнка выйшаў на волю 19 лістапада.
Раней Бандарэнку арыштавалі на 5 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце памяці ахвяры менскага СІЗА нумар 1 Ігара Пцічкіна.