На волю з ізалятара на Акрэсьціна выйшаў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, якога пакаралі 5 суткамі арышту за ўдзел у пікеце памяці загінулага на Валадарцы Ігара Пцічкіна.
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Андрэй Бандарэнка вызваліўся з Акрэсьціна раніцай 19 лістапада, хаця калегі і журналісты чакалі ягонага выхаду ўвечары. Патлумачыў, што суд залічыў яму гадзіны, якія правёў у міліцэйскім пастарунку з паўдня 14 верасьня. Тады праваабаронцу разам з удзельнікамі пікету памяці Ігара Пцічкіна пратрымалі да вечара ў Маскоўскім РАУС і вызвалілі, склаўшы пратаколы аб удзеле ў незарэгістраваным пікеце. Удзельнікам акцыі ў выніку далі штрафы і папярэджаньні. Чаму аднаго Бандарэнку пакаралі арыштам? Праваабаронца бачыць прычыну ў падзеях, якія адбыліся зь ім праз 2 месяцы пасьля таго затрыманьня.
«Міліцыянты, якія мяне затрымлівалі і ў хуткім парадку складалі новы пратакол у Маскоўскім судзе, казалі мне: „Калі б ты не „выпендрываўся“, дык атрымаў бы штраф“. Што яны мелі на ўвазе? Магу меркаваць, што калі б я моўчкі глядзеў на тое, што робяць супрацоўнікі міліцыі, як яны фальсыфікавалі матэрыялы маёй справы, а потым падпісаў бы гэта, дык усё скончылася б штрафам. А калі ты спрабуеш сябе абараніць — дык вось гэта іх помста».
14 лістапада Андрэя Бандарэнку судзілі ў Маскоўскім судзе двойчы. Першы працэс скончыўся адпраўкай справы на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС, паколькі судзьдзя Хаткевіч знайшоў у справе істотныя памылкі міліцыянтаў. Аднак ужо праз гадзіну Андрэя Бандарэнку пачалі судзіць ізноў, гэтым разам судзьдзя Матыль. Судзьдзя разглядала пратакол, які Андрэй Бандарэнка падпісаць адмовіўся. Праваабаронца мяркуе, што гэта стала прычынай ягонага пакараньня менавіта арыштам.
Якія ў Андрэя Бандарэнкі ўражаньні ад ізалятару на Акрэсьціна?
Праваабаронца кажа, што ўмовы ўтрыманьня ў будынку Ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе зараз адбываюць пакараньне адміністрацыйна арыштаваныя, заўважна лепшыя, чым былі ў былым будынку: няма былой цісканіны ў камэрах, асобныя нары, выдаюць пасьцельную бялізну. «Харчаваньне паводле 10-бальнай сыстэмы я б ацаніў на 6 балаў», — сказаў Андрэй Бандарэнка. З хібаў ён называе дрэнную цыркуляцыю паветра і недахоп дзённага асьвятленьня. Але больш важным назваў тое, што абыходзяцца ахоўнікі зь вязьнямі ізалятару вельмі дрэнна.
«Ахоўнікі паводзяць сябе там вельмі неадэкватна. Скажам, дамагчыся там мэдычнай дапамогі вельмі цяжка. І калі ты кажаш пра свае правы, дык яны рэагуюць на гэта вельмі нэрвова. А ўвогуле яны паводзяць сябе вельмі груба».
Побач з будынкам ІЧУ, дзе трымалі Андрэя Бандарэнку, ідзе рамонт старога будынку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе паводле закону мусяць трымаць адміністрацыйна арыштаваных. З размоваў з сукамэрнікамі і ахоўнікамі Андрэй Бандарэнка даведаўся, што рамонт у старым корпусе ЦІП скончыцца «недзе праз паўгады». У камэрах там зьявяцца нары і закрытыя прыбіральні, як у ІЧУ, арыштантам будуць выдаваць бялізну. А вось праблемы зь недахопам дзённага сьвятла і дрэннай вэнтыляцыяй, як мяркуе Андрэй Бандарэнка, могуць «перакачаваць» і ў новы будынак.
Такія ж асьцярожныя чаканьні ад выніку рамонту ў старым будынку ЦІП і ў праваабаронцы зь «Вясны» Валянціна Стэфановіча, які два гады таму паскардзіўся на ўмовы на Акрэсьціна ў Камітэт правоў чалавека ААН. Тады Валянцін Стэфановіч параўнаў умовы на Акрэсьціна, дзе сам неаднойчы сядзеў, з катаваньнем. Якіх зьменаў праваабаронца чакае пасьля рамонту будынку ЦІП?
«Ня думаю, што стане больш месца ў камэрах, бо наўрад ці яны там стануць ламаць перагародкі. Сьвятло таксама застанецца бляклым, бо дзяжурная лямпачка мусіць гарэць заўсёды, і магутную там не паставяць. Мяркую, будзе цяплей, бо паставяць новыя трубы, новыя батарэі. Хацелася б гэтак спадзявацца. Хаця, падазраю, будуць скразьнякі, бо калідорная сыстэма ж засталася. Таму можа быць няўтульна. Але ў любым разе — якія б умовы ні былі — сядзець усё роўна нядобра».
Валянцін Стэфановіч таксама мяркуе, што адной з паказальных прыкметаў ізалятару на Акрэсьціна ёсьць грубасьць ахоўнікаў і сыстэматычнае ігнараваньне імі законных патрабаваньняў вязьняў адносна сваіх правоў. «Гэта рамонтам, нават капітальным, ня выправіш».

Ахоўнікі паводзяць сябе там вельмі неадэкватна. Калі ты кажаш пра свае правы, дык яны рэагуюць на гэта вельмі нэрвова