Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бандарэнка выйшаў з турмы


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэя Бандарэнку вызвалілі з турмы на Акрэсьціна раней, чым чакалася.

Ён выйшаў а 9.30 раніцы. Суд залічыў яму некалькі гадзін, якія ён правёў у пастарунку пасьля затрыманьня 14 верасьня.

Зараз Андрэй Бандарэнка знаходзіцца дома. Ён паведаміў калегам, што адчувае сябе добра і гатовы да працы.

Андрэй Бандарэнка быў асуджаны 14 лістапада за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце памяці ахвяры менскага СІЗА нумар 1 Ігара Пцічкіна. Суд пакараў яго 5 суткамі арышту.

Пікет, у якім бралі ўдзел Жана Пцічкіна і праваабаронца Андрэй Бандарэнка, адбываўся каля СІЗА на вуліцы Валадарскага 14 верасьня. Міліцыя не дазволіла людзям ускласьці кветкі да муроў ізалятару ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Больш за 10 чалавек былі затрыманыя, шасьцёра зь іх адбылі дзень у ізалятары і потым былі асуджаныя на штрафы. Справы некаторых іншых затрыманых былі адкладзеныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG