Больш за трыццаць чалавек застрэлілі баевікі ў Трыпалі

У сталіцы Лібіі горадзе Трыпалі ахвярамі страляніны, усчатай баевікамі па натоўпе пратэстоўцаў, стаў 31 чалавек. Больш за дзьвесьце — параненыя.
Пратэстоўцы патрабавалі, каб узброеныя праціўнікі цяперашняга ўраду сышлі з Трыпалі, а навядзеньнем парадку занялася паліцыя.

На месца падзеяў прыбылі вайскоўцы. У раёне сутычак перакрылі дарогі.

Пасьля рэвалюцыі 2011 году, калі быў зрынуты рэжым Муамара Кадафі, розныя ўзброеныя групоўкі працягваюць нарошчваць уплыў у розных гарадах краіны, у прыватнасьці, у сталіцы.