Урад з 1 сьнежня ўводзіць тэхрэглямэнт Мытнага саюзу па бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч у Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структураў.
Таксама падрыхтаваны праект указу прэзыдэнта, які забароніць індывідуальным прадпрымальнікам увозіць з 1 студзеня 2014 году тавары з Мытнага саюзу без суправаджальных дакумэнтаў.
«Няўжо ня сорамна, што індывідуальныя прадпрымальнікі працуюць не ў XXI стагодзьдзі, а ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя, што яны павінны езьдзіць у Маскву і ў кітайцаў на рынку купляць тавар, які не адпавядае ні расейскім, ні беларускім законам?» — цытуе Інтэрфакс віцэ-прэм’ера Пракаповіча.
«Чаму бізнэс-саюзы і органы кіраваньня ня могуць арганізаваць цывілізаваную аптовую пастаўку тавару прадпрымальнікам? У нас тысячы аптовых арганізацыяў, прыватных, якія зьяўляюцца сябрамі гэтых жа радаў прадпрымальнікаў. Што перашкаджае нам іх састыкаваць?» — задаў рытарычнае пытаньне віцэ-прэм’ер.
Паводле Пракаповіча, аптовыя структуры могуць наўпрост закупляць тавар у замежных вытворцаў для ІП пад іхнія заяўкі. Нават у Расеі, адзначыў віцэ-прэм’ер, 60–70% рынку займаюць легальныя гульцы.
Віцэ-прэм’ер лічыць недапушчальным, што ў Беларусь замежныя тавары трапляюць празь «пятыя-шостыя рукі», што прыводзіць да іх значнага падаражэньня і адначасова змушае беларусаў езьдзіць у бліжэйшыя краіны купляць гэтыя ж тавары.
Пракаповіч ня можа зразумець, што «здарылася ў краіне, што адбываецца поўная дыскрымінацыя беларускіх тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі на рынку».
Сёлета прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці экспартавалі сваёй прадукцыі больш чым на 500 млн даляраў. Аднак нават беларускія тавары ІП купляюць на маскоўскіх рынках, абурыўся Пракаповіч.
Удзельнік сустрэчы, лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка сказаў карэспандэнту Свабоды, што кантэкст сустрэчы быў такі: хопіць карміць Маскву, мы ўсё павінны рабіць самі.
«Я пажадаў Пятру Пятровічу ўдачы ў рэалізацыі ягоных рашэньняў і задумак. Мы ім перашкаджаць ня будзем».
Аднак усе рашэньні, зьвязаныя з Тэхрэглямэнтам Мытнага саюзу, застаюцца ў сіле.
«Нічога новага мы не пачулі. Сёньня нас выклікалі, каб сказаць гэта тэт-а-тэт. Я сказаў: давайце пачакаем, давайце паралельна гэтыя базы ствараць. Давайце ня будзем перасякаць гэтыя ніці, бо прадпрымальніцкая супольнасьць — гэта канат. Вы хочаце яго пераламаць праз калена? Такога не атрымаецца. Таму пажадалі Пракаповічу ўдачы».
Паводле Шумчанкі, прадпрымальнікі яшчэ ў 2005 годзе прапаноўвалі стварыць аптовыя базы.
«Мы хацелі стварыць аптовыя базы, каб завозіць сюды самалётамі тавары з Турэччыны і Кітаю. Мы Кабякову даслалі плян, але гэта тады нікому не было цікава. Ну, калі гэта ў іх цяпер актуальна, няхай спрабуюць. Для Пракаповіча прадпрымальнікі — гэта каменны век, гэта адны парушальнікі і нецывілізаваны гандаль».
Шумчанка таксама адзначыў, што «рашэньне прыняла ўлада — і няхай за яго адказвае, а людзі на месцах адрэагуюць».
«Мне вось патэлефанавалі людзі з Хойнікаў і Брагіна, і я сказаў ім гэтую навіну. Яны сказалі: усё, падаткі на сьнежань плаціць ня будзем. Мы, вядома, будзем адстойваць інтарэсы прадпрымальнікаў у рамках закону. Што тычыцца нейкіх радыкальных дзеяньняў, мы сказалі ўладам, што гэта ваша пытаньне і вы за яго адказваеце. Ідзіце спрабуйце. Вы хочаце — ідзіце спрабуйце. Што яны думаюць, што нажытую за 20 гадоў маёмасьць яны ім аддадуць? Што яны зробяць з такой колькасьцю тавару, з такой колькасьцю прадпрымальнікаў, ды яшчэ ў раённых цэнтрах?»
Раней віцэ-прэм’ер, старшыня Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва Пётар Пракаповіч заявіў, што індывідуальныя прадпрымальнікі павінны выконваць патрабаваньні тэхрэглямэнту Мытнага саюзу аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Ад 1 сьнежня ня змогуць працаваць прадпрымальнікі, якія ня будуць мець сэртыфікатаў адпаведнасьці прадукцыі на якасьць і бясьпеку.
4 лістапада прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі абмеркавалі ў Менску наступствы ўвядзеньня тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу. У выпадку адмовы ўладаў выканаць іхнія патрабаваньні прадпрымальнікі зьбіраюцца пачаць агульны страйк з 1 сьнежня.
«Мы маем намер прыкласьці ўсе свае намаганьні для прыпыненьня вар’яцтва, якое маюць намер учыніць улады на спажывецкім рынку з дапамогай увядзеньня тэхнічнага рэглямэнту», — гаворыцца ў заяве аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва».
Яны адзначаюць, што тэхрэглямэнт ня мае ніякай іншай мэты, акрамя выдаленьня з айчыннага спажывецкага рынку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прыватных унітарных прадпрыемстваў.

Мы хацелі стварыць аптовыя базы, каб завозіць сюды самалётамі тавары з Турэччыны і Кітаю