У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася другая агульнабеларуская сустрэча сьвятароў. Яна была прысьвечаная завяршэньню Году веры, абвешчанага летась у Ватыкане. Ад імя папы Рымскага Францішка душпастыраў вітаў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцьці.
Сьвятарскі форум сабраў каля 250 ксяндзоў і герархаў касьцёлу, а таксама грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. Пра мэту сустрэчы гаворыць прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юры Санько:
«Гэтая сустрэча неабходная, каб мы маглі ведаць адно аднаго, каб мы маглі нашае служэньне весьці супольна і ў адным кірунку. Таму сустракаемся і абмяркоўваем надзённыя пытаньні. Гэта другая сустрэча, і спадзяемся, што надалей такія сустрэчы будуць традыцыйнымі і адбывацца раз на два-тры гады».
Падчас працы круглых сталоў і сэкцыяў сьвятары абмяркоўвалі як унутраныя пытаньні свайго служэньня, так і ўзаемадзеяньне касьцёлу з грамадзтвам. Паводле ксяндза Юрыя Санько, ішла гаворка і пра зьняволеньне ксяндза Ўладыслава Лазара. Мае важнасьць і тэма мовы касьцёла, асабліва для сьвятароў, якія прыехалі выконваць душпастырскую службу з-за межаў Беларусі, кажа адзін з удзельнікаў форуму, ксёндз Эдмунд Даўгіловіч:
«Ёсьць шмат сьвятароў, якія прыехалі з-за мяжы. Да прыкладу, я з ксяндзом Уладыславам быў калісьці высланы з Латвіі, я тут ужо трыццаць гадоў. І таму мы бачым, наколькі важнай ёсьць патрэба данесьці слова Божае на той мове, на якой людзі разумеюць, на роднай мове. „Дзе завязалі пупок — там родны куток“, — не дарэмна так кажуць. І таму сёньня, дзякуючы арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, мы, сьвятары, можам разам сабрацца і абмеркаваць гэтыя і іншыя пытаньні».
Да беларускіх ксяндзоў і герархаў касьцёлу з прывітальным словам зьвярнуўся апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці. Ён нагадаў, што нядаўна меў сустрэчу з папам Рымскім Францішкам, які вельмі цікавіўся беларускімі сьвятарамі:
«Пытаньне, якое папа мне задаў: ці гэтыя сьвятары зьяўляюцца прапаведнікамі Божай міласэрнасьці? Ці яны суровыя да людзей, ці яны імкнуцца паказаць, наколькі людзі грэшныя? Папа запытаўся: ці ў гісторыі беларусы не былі дастаткова жорстка трактаваныя, каб яшчэ і сьвятары трактавалі людзей жорстка падчас споведзі? Гэты папа прамаўляе вельмі выразна: вельмі проста, зразумела і адназначна. І ў гэты момант ён сказаў, што нам патрэбныя сьвятары, годныя народу, які пакутаваў».
Паводле Клаўдыё Гуджэроцьці, на пытаньне пантыфіка, якія ў Беларусі каталіцкія вернікі, ён адказаў на прыкладзе адной беларускай жанчыны:
«Я апавёў папу гісторыю адной жанчыны, якая цягам дзесяці гадоў адчыняла касьцёл, праводзіла катэхезу, калі за гэта ёй пагражала вязьніца ці высылка. Сьвяты айцец запытаўся, ці я маю здымак гэтай жанчыны. Я паказаў здымак, папа запытаўся, як яе імя. Тады папа пайшоў у свой працоўны пакой і вярнуўся з карткай, падпісанай ягонай рукой для гэтай жанчыны. Ён папрасіў, каб я перадаў картку для гэтай жанчыны, але перад гэтым пераклаў напісанае на беларускую мову. І таксама сказаў, што заўтра ж я вышлю пэргамэнт з благаслаўленьнем, які будзе напісаны па-беларуску і толькі па-беларуску».
Як паведаміў Клаўдыё Гуджэроцьці, пасланьне папы рымскага Францішка беларускай верніцы будзе перададзенае ў адпаведнасьці з пажаданьнем пантыфіка — пасьля перакладу на беларускую мову.