У Берасьці 31 кастрычніка адкрыты помнік ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру, прэм’ер-міністру Ізраіля ў 1977-1983 гадах Мэнахему Бэгіну.
Бронзавы бюст з памятным надпісам на трох мовах (беларускай, ангельскай і іўрыце) усталяваны на вуліцы Куйбышава побач з домам, дзе да 1939 году месьцілася габрэйская гімназія, у якой вучыўся Бэгін. На гэтым будынку ў 2005 годзе адкрылі мэмарыяльнаю дошку ў яго гонар.
У цырымоніі адкрыцьця помніка прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій у Берасьці, пасольства Ізраіля ў Беларусі, Цэнтру спадчыны Мэнахема Бэгіна, Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і жыхары гораду, перадае БелаПАН.
Пасол Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал назваў адкрыцьцё помніка Бэгіну, чыё імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю Ізраіля, значнай падзеяй:
«Гэты чалавек здолеў зрабіць тое, што здавалася немагчымым. У 1979 годзе дзякуючы намаганьням Мэнахема Бэгіна дасягнута мірнае пагадненьне паміж Ізраілем і Эгіптам, так званы Кэмп-Дэвідзкі мір. За гэта Бэгін быў удастоены званьня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру. І я шчасьлівы, што памяць пра гэтага чалавека вернецца ў горад, дзе ён нарадзіўся».
Затым пасол зачытаў зварот прэм’ер-міністра Ізраіля Бэньяміна Нэтаньягу з нагоды адкрыцьця помніка, у якім ён падзякаваў за ўшанаваньне памяці Мэнахема Бэгіна, «аднаго з самых выдатных сыноў нашага народа».
Помнік Мэнахему Бэгіну выраблены ў Менску на сродкі беларускіх і ізраільскіх спонсараў, а ўстаноўку і добраўпарадкаваньне тэрыторыі прафінансаваў Берасьцейскі гарвыканкамам.