«Рада Эўразьвязу вырашыла выдаліць са сьпісу неўязных 13 чалавек і зьняць санкцыі зь пяці кампаній, бо палічыла, што няма паставаў, каб яны далей былі ў гэтым сьпісе» – сказала адносна санкцый Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску Мая Кацыянчыч, прэс-сакратар Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі.
Кацыянчыч адмовілася патлумачыць далей справу зьменаў у сьпісе неўязных і кампаній пад санкцыямі ды ўхілілася ад адказу на пытаньне, ці Брусэль лічыць, што гэтыя 13 чалавек і 5 кампаній Уладзімера Пефціева ужо не дапамагаюць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Адначасова яна падкрэсьліла, што ў палітыцы Брусэлю адносна Менску нічога не зьмянілася, што тычыцца патрабаваньняў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў ды дэмакратызаваць палітычнае жыцьцё ў краіне.
Неафіцыйна нашаму карэспандэнту ў Брусэлі ўдалося даведацца ад дыпляматаў ЭЗ, якія пажадалі застацца ананімнымі, што судзьдзі былі выдаленыя са сьпісу неўязных таму, што яны перасталі працаваць на сваіх пасадах.
Што тычыцца ануляваньня санкцый супраць кампаній Пефціева, згаданыя ананімныя крыніцы дапускаюць, што адбылося гэта перш за ўсё таму, што Пефціеў падаў на Эўразьвяз у суд у сувязі з гэтымі санкцыямі. Паводле дыпляматаў, Эўразьвяз ня мае моцных доказаў таго, што гэтыя кампаніі сапраўды дапамагалі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і ў Брусэлі адчуваюць, што збор такіх доказаў мог бы аказацца занадта дарагой справай.