У адкрытым доступе інфармацыі пра аб’ём фінансаваньня беларускіх пэнітэнцыярных устаноў ня знойдзеш. Нават у параўнальных лічбах — які адсотак ад нацыянальнага бюджэту ідзе штогод на турэмныя выдаткі. Яшчэ да 2009 году ў СМІ, аднак, траплялі зьвесткі, якія тычыліся некаторых парамэтраў гэтага фінансаваньня. Так, чатыры-пяць гадоў таму на ўтрыманьне ЗК закладалася 450 тысяч рублёў у месяц. Але ж вязьніцы — гэта ня толькі вязьні, гэта і адміністрацыя, уключна з кантралёрамі ды афіцэрамі, і розныя іншыя службы, якія адказваюць за побыт, рамонт і г.д.
Меркаваньні, выкладзеныя ў допісах чытачоў ды слухачоў «Свабоды ў турмах», і сталі падставай для нашай сёньняшняй размовы.
Маці асуджанага на 8 гадоў пазбаўленьня волі Яўгена — Надзея напісала нам, што разам з многімі іншымі, хто апынуўся ў такой жа сытуацыі, гатовая працягнуць распачаты ў мінулай нашай перадачы сьпіс дэфіцытаў у так званым рэчавым забесьпячэньні вязьняў. Паводле жанчыны, улічваючы цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў краіне, нельга патрабаваць, каб побыт вязьняў у турмах быў лепшы за побыт настаўнікаў, лекараў, рабочых заводаў. Таму, зразумела, набыцьцё такіх рэчаў, як шкарпэткі, трусы ды многае іншае, кладзецца на плечы сваякоў вязьняў… Аднак чаму сваякі вязьняў да таго ж павінны працаваць на адміністрацыю калёній — гэтага чытачка зразумець ня можа.
«За шэсьць гадоў адседкі мой сын Яўген зьмяніў ужо тры папраўчыя ўстановы, але ва ўсіх гэтых ПК адно і тое ж бязьмежжа», — піша жанчына і працягвае:
«Тэарэтычна тыя, хто дэманструе прыкметы выпраўленьня — адсутнасьць спагнаньняў, вучоба-праца, актыўны ўдзел у грамадзкім ды спартовым жыцьці калёніі — маюць добрыя шанцы на ўмоўна-датэрміновае, а таксама на розныя заахвочваньні кшталту дадатковых тэлефанаваньняў, спатканьняў і г.д. Але ўсё гэта, як высьветлілася за час адседкі сына, — вялікі зман.
На падобныя заахвочваньні з боку адміністрацыі можа прэтэндаваць зусім іншая катэгорыя вязьняў. Тыя асуджаныя, у кім з той ці іншай прычыны, так бы мовіць, зацікаўленыя супрацоўнікі ПК. Напрыклад, чые сваякі выдзяляюць грошы ці будаўнічыя матэрыялы на рамонт у кабінэтах і памяшканьнях калёніі, плацяць розныя іншыя паборы… Умовы ўтрыманьня такіх асуджаных інакш як райскімі не назавеш. Яны жывуць у невялікіх памяшканьнях, дзе не 40–60 чалавек, а, напрыклад, 5–10. Гэты кантынгент ня ходзіць на зарадкі ды шыхтаваньні, ня ходзіць у нарады, затое рэгулярна атрымлівае дадатковыя спатканьні, пасылкі, бандэролі, тэлефанаваньні па-за ўсялякімі графікамі ды чэргамі. Заахвочваюць і тых, хто даносіць міліцыянтам на сваіх сукамэрнікаў.
Даходзіць да сьмешнага. Для таго каб дакумэнтамі апраўдаць розныя заахвочваньні такім „дойным каровам“, на паперы пазначаецца перамога ў спаборніцтве, якога ніколі не праводзілася, ці ствараецца загад, зь якога вынікае, што такі асуджаны прымаў актыўны ўдзел у жыцьці калёніі. На самой жа справе ён нават не ўставаў з нараў. Тыя ж, чые сваякі ня ў стане аплачваць рамонты, набываць тэлевізары ды лядоўні для патрэбаў ПК, а таксама тыя, хто адмаўляецца „стукаць“ на іншых сядзельцаў, на падобныя заахвочваньні могуць не разьлічваць. Любая ж незадаволенасьць сытуацыяй прыводзіць да таго, што асуджаны пераўтвараецца ў ворага адміністрацыі. А тут ужо трапіць у ШЫЗА ды ПКТ — не праблема. Вось і рабіце самі выснову, хто ў турмах выпраўляецца, а хто — не».
Праваабаронца Алёна Красоўская-Касьпяровіч з «Плятформы», пазнаёміўшыся зь лістом нашай чытачкі, адзначае, што апісаная ёю сытуацыя мае месца, бадай, у кожнай папраўчай установе. У зьняволеных ды іхніх сваякоў на самых розных умовах вымагаюць усё, што магчыма — тэхніку, будаўнічыя матэрыялы, грошы… Напрыклад, у верасьні ў рукі праваабаронцаў трапіў дакумэнт з магілёўскай ПК-15, які сьведчыў пра паборы адміністрацыі на суму больш за мільярд рублёў.
Красоўская-Касьпяровіч: «Гэты дакумэнт — раздрукоўка з разьліковага рахунку калёніі. Мы далёкія ад думкі, што вязьні, якія пералічылі гэтыя грошы, маглі зарабіць іх на турэмнай вытворчасьці. Расцэнкі працы вязьняў добра вядомыя. У канкрэтным выпадку схема даволі простая: сваякі кідалі пэўныя сумы на рахункі асуджаных, а тыя пісалі добраахвотныя заявы на імя адміністрацыі, што хочуць „падараваць“ грошы ўстанове дзеля добраўпарадкаваньня побыту ў калёніі. Паводле нашай інфармацыі, на добраўпарадкаваньне побыту з гэтых сродкаў не было выдаткавана ні рубля».
«Тым часам паборы растуць, — працягвае праваабаронца „Плятформы“. —Магчыма, прадстаўнікі пэнітэнцыярнай сыстэмы лічаць, што растуць даходы грамадзянаў. Мы, напрыклад, нядаўна атрымалі зьвесткі, што ў адной з калёній за дадатковае працяглае спатканьне просяць 500 даляраў, і людзі вымушаныя плаціць, бо інакш ім будзе адмоўлена і ў належных спатканьнях. Сытуацыя ўскладняецца тым, што ў такіх выпадках наяўныя грошы перадаюцца з рук у рукі камусьці з адміністрацыі, і факт перадачы даказаць немагчыма».
Што да такой катэгорыі калёніяў, як ПУАТ (папраўчая ўстанова адкрытага тыпу, або «хімія»), то тут, — кажа Красоўская-Касьпяровіч, — распаўсюджаная практыка, калі зьняволеных прымушаюць ледзь ня красьці нейкія матэрыяльныя каштоўнасьці, зноў жа ў мэтах упарадкаваньня побыту. У абмен на гэта ЗК абяцаюць умоўна-датэрміновае вызваленьне або нейкае іншае заахвочваньне.
Сёлета ў ліпені кіраўніцтва ПУАТ-31 (вёска Гурнофель на Шчучыншчыне) загадала зьняволеным даставіць у калёнію зь лесу дровы, якія нарыхтавала мясцовае лясьніцтва. Паводле сьведчаньняў асуджанага Сяргея Філіёнчыка, які працуе трактарыстам, начальнік даручыў яму знайсьці прычэп. Грузіць 6 кубоў дроваў яму выдзелілі некалькіх «хімікаў».
Калі асуджаныя зразумелі, што дастаўленыя ў камэндатуру на ацяпленьне будынка дровы аказаліся крадзенымі — на іх не афармлялася ніякіх дакумэнтаў, дый Шчучынскі лясгас пра падобную апэрацыю нічога ня ведаў, — «хімікі» паведамілі пра гэта ў аддзел уласнай бясьпекі ды ў Сьледчы камітэт. Аднак расьсьледаваньня так і не было.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Плятформы», цяпер кіраўніцтва ПУАТ-31 ва ўсім абвінавачвае, зразумела, зэкаў.
Асуджаныя таксама адзначаюць шматлікія факты вымаганьня з боку адміністрацыі. Паводле іхніх словаў, вядзецца сапраўдны гандаль: «Вось купіш нам плястыкавае вакно, а мы табе за гэта — умоўна-датэрміновае, ці паездку дадому на выходныя, ці водпуск. Не — прыйдзецца яшчэ пасядзець».
«Хаця, — удакладняюць асуджаныя, — на ўсё гэта мы, калі добрасумленна працуем і ня маем нараканьняў, спагнаньняў, так ці інакш маем права. Але ўсё гэта ня лічыцца, калі не ідзеш на падобныя зьдзелкі».
Ці магчыма ў турмах гаспадарыць, як той казаў, «чэсна», улічваючы, што на патрэбы папраўчых устаноў выдзяляюцца мізэрныя сродкі? Такое пытаньне я задаю праваабаронцы Алёне Красоўскай-Касьпяровіч з «Плятформы».
«Па сутнасьці, гэта практычна нерэальна, — адказвае мая суразмоўніца. — Начальнікі сёньня пастаўленыя ў такія ўмовы, што мусяць вельмі моцна круціцца. Любы адыход ад дзейнай практыкі пабораў ды гандлю са зьняволенымі, як сьведчаць факты, караецца. Апошні прыклад — гісторыя з былым начальнікам ПУАТ-34 у Менску падпалкоўнікам Сяргеем Сямыкіным».
За пару гадоў пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Сямыкіна лядашчы будынак 34-й менскай папраўчай установы адкрытага тыпу зрабіўся такі, што не пазнаць. Асуджаныя кажуць: гэта дом, куды нам прыемна вяртацца пасьля працы. Дарэчы, многія, хто мусіў разьлічвацца з пазыкамі, мелі магчымасьць рабіць у розных фірмах і атрымліваць някепскія заробкі. «Хімікі» казалі, што ў іх зьявіўся сапраўдны стымул больш ніколі не парушаць закон.
Красоўская-Касьпяровіч: «Былы кіраўнік зрабіў для ПУАТ усё, што мог. Адзінае, чаго ён не рабіў, дык гэта не прымушаў асуджаных красьці. Таксама ён не пагаджаўся зь меркаваньнем ДВП наконт працаўладкаваньня ЗК на нізкааплатную працу… У выніку падпалкоўнік займеў у дэпартамэнце нядобразычліўцаў. Ніякія заслугі гэтага чалавека ніхто ня стаў улічваць. Яго спачатку панізілі на пасадзе, потым на яго „навесілі“ розныя парушэньні, уключна з вымаганьнем хабару ў асуджаных. Супраць Сямыкіна нарэшце распачалі крымінальную справу, а таму ён быў вымушаны зьехаць з краіны».
Даведаўшыся, што былога начальніка несправядліва абвінавачваюць, асуджаныя ПУАТ-34, рызыкуючы ўласнай бясьпекай, усім калектывам сталі на абарону начальніка калёніі ды напісалі ліст на імя прэзыдэнта краіны.
Паводле «хіміка» Сяргея Зайцава, падпалкоўнік Сямыкін — гэта той чалавек, з кім ён «у ваенны час нават пайшоў бы пад кулю»:
«Маё меркаваньне: гэта рэдкі для падобных устаноў начальнік, які адрозьніваецца сваёй адэкватнасьцю. Пры ім у асуджаных зьявіўся стымул жыць нармальна. Але сыстэма ў нас такая — такіх, хто нармальна ставіцца да людзей, ня любяць».
Іншы асуджаны, Кірыл Макееў, кажа, што Сямыкіну ўдалося зрабіць з ПУАТ узорную ў пляне побыту ўстанову, але з жалезнай дысцыплінай:
«Стаўленьне да ўсіх было роўнае. Той, хто парушаў існуючыя правілы, згодна з арт. 415 КК накіроўваўся на зону. Калі ж чалавек станавіўся на шлях выпраўленьня, то ён вызваляўся ў адпаведнасьці зь існуючым законам. Нікога не затрымлівалі, як гэта часта бывае, з-за асабістай непрыязі начальніка. Але вось такога начальніка і звольнілі. Наколькі я ведаю, пасьля ўсёй гэтай гісторыі гэты малады 35-гадовы афіцэр нават трапіў у шпіталь».
Як сьведчаць «хімікі», пры новым начальстве ў калёніі пачаўся поўны хаос.
Кірыл Макееў: «З ДВП пачалі прыходзіць новыя ўказаньні. Усіх, хто працаваў у прыватных фірмах, загадалі адтуль звольніць. А людзі працавалі там яшчэ як: нам усім без выключэньня ўдалося пагасіць запазычанасьці… Але гэта, відаць, дэпартамэнту было не даспадобы. Тых, хто добра ведаў Сямыкіна і падтрымліваў яго, а гэта 150 чалавек, цягам аднаго дня перавялі ў ПУАТ-55. Частка зь іх з дня на дзень чакалі атэстацыі па вызваленьні. У людзей на бліжэйшы час былі прызначаныя вясельлі, плянавалася шмат чаго іншага. Аднак замест гэтага яны атрымалі перавод у іншую ўстанову. Маўляў, пачакаеце яшчэ тры месяцы да новай атэстацыі — нічога з вамі ня зробіцца. Цяпер многае ў жыцьці парушанае. Ужо 9 чалавек з 150 кінуліся ва ўцёкі. Раней пра такое ніхто зь іх і ня думаў».
Гэтымі днямі Кірыла Макеева таксама перавялі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 55. Разам зь іншымі «хімікамі», якія ўступіліся за Сямыкіна, ён адчувае ціск з боку міліцыянтаў.
Паводле «хімікаў», у ПУАТ-34 цяпер, як на зоне, зьявіўся рэжымны супрацоўнік. Каб пайсьці ў краму ці сталоўку, людзі вымушаныя шыхтавацца. Няма былога лякальнага памяшканьня. Усё нагадвае лягерны карантын.
«Сямыкін быў адзіным чалавекам на ўсю краіну, які ўкладаў усю душу ў працу з ЗК. Але гэта нікому не было патрэбна», — лічаць былыя асуджаныя 34-й папраўчай установы. Гэтае меркаваньне падзяляе і праваабаронца Алёна Красоўская-Касьпяровіч.
Красоўская-Касьпяровіч: «Практыка падпалкоўніка паказвае: калі да зьняволеных ставіцца як да людзей, стварыць для іх нармальныя ўмовы, дзейнічаць паводле закону, то бок своечасова даць УДВ, не абмяжоўваць іх у магчымасьцях выйсьці ў краму і г.д., зрабіць усё, каб людзі адчувалі сябе людзьмі, — то гэтыя ЗК адкажуць табе такім жа людзкім стаўленьнем. Яны з уласнай ініцыятывы зробяць якасны рамонт ва ўстанове, будуць мець жаданьне паляпшаць побытавыя ўмовы ў гэтым сваім часовым доме. Але практыка іншых папраўчых устаноў больш звыклая для краіны. Нашмат прасьцей ужываць у дачыненьні да ЗК вымаганьн, шантаж, гандляваць законнымі заахвочваньнямі»…
А цяпер да традыцыйнага апытаньня «Свабоды ў турмах».
Што вы думаеце пра цяперашняе фінансаваньне ў беларускіх папраўчых установах? Ці могуць быць ПК самаакупнымі? Ці неабходна ладзіць грамадзкі кантроль за разьмеркаваньнем сродкаў? На гэтыя пытаньні адказваюць мінакі на вуліцах Магілёва.
Як паказала апытаньне, многія лічаць пэнітэнцыярныя ўстановы абсалютна закрытай сыстэмай, якую ўсё ж было б варта кантраляваць грамадзтву. Шмат хто ацэньвае сытуацыю па тым, што расказваюць іх знаёмыя — былыя сядзельцы, або што пішуць у інтэрнэце, і не выключаюць карупцыі ў турмах. Некаторыя перакананыя, што зэкі самі ва ўсім вінаватыя і зусім не заслугоўваюць лепшага фінансаваньня.
Меркаваньні, выкладзеныя ў допісах чытачоў ды слухачоў «Свабоды ў турмах», і сталі падставай для нашай сёньняшняй размовы.
Зь ліста маці: «Хто ў турмах выпраўляецца, а хто — не?»
Маці асуджанага на 8 гадоў пазбаўленьня волі Яўгена — Надзея напісала нам, што разам з многімі іншымі, хто апынуўся ў такой жа сытуацыі, гатовая працягнуць распачаты ў мінулай нашай перадачы сьпіс дэфіцытаў у так званым рэчавым забесьпячэньні вязьняў. Паводле жанчыны, улічваючы цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў краіне, нельга патрабаваць, каб побыт вязьняў у турмах быў лепшы за побыт настаўнікаў, лекараў, рабочых заводаў. Таму, зразумела, набыцьцё такіх рэчаў, як шкарпэткі, трусы ды многае іншае, кладзецца на плечы сваякоў вязьняў… Аднак чаму сваякі вязьняў да таго ж павінны працаваць на адміністрацыю калёній — гэтага чытачка зразумець ня можа.
«За шэсьць гадоў адседкі мой сын Яўген зьмяніў ужо тры папраўчыя ўстановы, але ва ўсіх гэтых ПК адно і тое ж бязьмежжа», — піша жанчына і працягвае:
«Тэарэтычна тыя, хто дэманструе прыкметы выпраўленьня — адсутнасьць спагнаньняў, вучоба-праца, актыўны ўдзел у грамадзкім ды спартовым жыцьці калёніі — маюць добрыя шанцы на ўмоўна-датэрміновае, а таксама на розныя заахвочваньні кшталту дадатковых тэлефанаваньняў, спатканьняў і г.д. Але ўсё гэта, як высьветлілася за час адседкі сына, — вялікі зман.
Для таго каб дакумэнтамі апраўдаць розныя заахвочваньні такім „дойным каровам“, на паперы пазначаецца перамога ў спаборніцтве, якога ніколі не праводзілася
На падобныя заахвочваньні з боку адміністрацыі можа прэтэндаваць зусім іншая катэгорыя вязьняў. Тыя асуджаныя, у кім з той ці іншай прычыны, так бы мовіць, зацікаўленыя супрацоўнікі ПК. Напрыклад, чые сваякі выдзяляюць грошы ці будаўнічыя матэрыялы на рамонт у кабінэтах і памяшканьнях калёніі, плацяць розныя іншыя паборы… Умовы ўтрыманьня такіх асуджаных інакш як райскімі не назавеш. Яны жывуць у невялікіх памяшканьнях, дзе не 40–60 чалавек, а, напрыклад, 5–10. Гэты кантынгент ня ходзіць на зарадкі ды шыхтаваньні, ня ходзіць у нарады, затое рэгулярна атрымлівае дадатковыя спатканьні, пасылкі, бандэролі, тэлефанаваньні па-за ўсялякімі графікамі ды чэргамі. Заахвочваюць і тых, хто даносіць міліцыянтам на сваіх сукамэрнікаў.
Даходзіць да сьмешнага. Для таго каб дакумэнтамі апраўдаць розныя заахвочваньні такім „дойным каровам“, на паперы пазначаецца перамога ў спаборніцтве, якога ніколі не праводзілася, ці ствараецца загад, зь якога вынікае, што такі асуджаны прымаў актыўны ўдзел у жыцьці калёніі. На самой жа справе ён нават не ўставаў з нараў. Тыя ж, чые сваякі ня ў стане аплачваць рамонты, набываць тэлевізары ды лядоўні для патрэбаў ПК, а таксама тыя, хто адмаўляецца „стукаць“ на іншых сядзельцаў, на падобныя заахвочваньні могуць не разьлічваць. Любая ж незадаволенасьць сытуацыяй прыводзіць да таго, што асуджаны пераўтвараецца ў ворага адміністрацыі. А тут ужо трапіць у ШЫЗА ды ПКТ — не праблема. Вось і рабіце самі выснову, хто ў турмах выпраўляецца, а хто — не».
«500 даляраў за працяглае спатканьне?»
Праваабаронца Алёна Красоўская-Касьпяровіч з «Плятформы», пазнаёміўшыся зь лістом нашай чытачкі, адзначае, што апісаная ёю сытуацыя мае месца, бадай, у кожнай папраўчай установе. У зьняволеных ды іхніх сваякоў на самых розных умовах вымагаюць усё, што магчыма — тэхніку, будаўнічыя матэрыялы, грошы… Напрыклад, у верасьні ў рукі праваабаронцаў трапіў дакумэнт з магілёўскай ПК-15, які сьведчыў пра паборы адміністрацыі на суму больш за мільярд рублёў.
«Тым часам паборы растуць, — працягвае праваабаронца „Плятформы“. —Магчыма, прадстаўнікі пэнітэнцыярнай сыстэмы лічаць, што растуць даходы грамадзянаў. Мы, напрыклад, нядаўна атрымалі зьвесткі, што ў адной з калёній за дадатковае працяглае спатканьне просяць 500 даляраў, і людзі вымушаныя плаціць, бо інакш ім будзе адмоўлена і ў належных спатканьнях. Сытуацыя ўскладняецца тым, што ў такіх выпадках наяўныя грошы перадаюцца з рук у рукі камусьці з адміністрацыі, і факт перадачы даказаць немагчыма».
Што да такой катэгорыі калёніяў, як ПУАТ (папраўчая ўстанова адкрытага тыпу, або «хімія»), то тут, — кажа Красоўская-Касьпяровіч, — распаўсюджаная практыка, калі зьняволеных прымушаюць ледзь ня красьці нейкія матэрыяльныя каштоўнасьці, зноў жа ў мэтах упарадкаваньня побыту. У абмен на гэта ЗК абяцаюць умоўна-датэрміновае вызваленьне або нейкае іншае заахвочваньне.
Гісторыя з крадзенымі дровамі
Сёлета ў ліпені кіраўніцтва ПУАТ-31 (вёска Гурнофель на Шчучыншчыне) загадала зьняволеным даставіць у калёнію зь лесу дровы, якія нарыхтавала мясцовае лясьніцтва. Паводле сьведчаньняў асуджанага Сяргея Філіёнчыка, які працуе трактарыстам, начальнік даручыў яму знайсьці прычэп. Грузіць 6 кубоў дроваў яму выдзелілі некалькіх «хімікаў».
Калі асуджаныя зразумелі, што дастаўленыя ў камэндатуру на ацяпленьне будынка дровы аказаліся крадзенымі — на іх не афармлялася ніякіх дакумэнтаў, дый Шчучынскі лясгас пра падобную апэрацыю нічога ня ведаў, — «хімікі» паведамілі пра гэта ў аддзел уласнай бясьпекі ды ў Сьледчы камітэт. Аднак расьсьледаваньня так і не было.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Плятформы», цяпер кіраўніцтва ПУАТ-31 ва ўсім абвінавачвае, зразумела, зэкаў.
Асуджаныя таксама адзначаюць шматлікія факты вымаганьня з боку адміністрацыі. Паводле іхніх словаў, вядзецца сапраўдны гандаль: «Вось купіш нам плястыкавае вакно, а мы табе за гэта — умоўна-датэрміновае, ці паездку дадому на выходныя, ці водпуск. Не — прыйдзецца яшчэ пасядзець».
«Хаця, — удакладняюць асуджаныя, — на ўсё гэта мы, калі добрасумленна працуем і ня маем нараканьняў, спагнаньняў, так ці інакш маем права. Але ўсё гэта ня лічыцца, калі не ідзеш на падобныя зьдзелкі».
Ці магчыма ў турмах гаспадарыць, як той казаў, «чэсна», улічваючы, што на патрэбы папраўчых устаноў выдзяляюцца мізэрныя сродкі? Такое пытаньне я задаю праваабаронцы Алёне Красоўскай-Касьпяровіч з «Плятформы».
«Па сутнасьці, гэта практычна нерэальна, — адказвае мая суразмоўніца. — Начальнікі сёньня пастаўленыя ў такія ўмовы, што мусяць вельмі моцна круціцца. Любы адыход ад дзейнай практыкі пабораў ды гандлю са зьняволенымі, як сьведчаць факты, караецца. Апошні прыклад — гісторыя з былым начальнікам ПУАТ-34 у Менску падпалкоўнікам Сяргеем Сямыкіным».
Чаму зэкі заступіліся за начальніка
Красоўская-Касьпяровіч: «Былы кіраўнік зрабіў для ПУАТ усё, што мог. Адзінае, чаго ён не рабіў, дык гэта не прымушаў асуджаных красьці. Таксама ён не пагаджаўся зь меркаваньнем ДВП наконт працаўладкаваньня ЗК на нізкааплатную працу… У выніку падпалкоўнік займеў у дэпартамэнце нядобразычліўцаў. Ніякія заслугі гэтага чалавека ніхто ня стаў улічваць. Яго спачатку панізілі на пасадзе, потым на яго „навесілі“ розныя парушэньні, уключна з вымаганьнем хабару ў асуджаных. Супраць Сямыкіна нарэшце распачалі крымінальную справу, а таму ён быў вымушаны зьехаць з краіны».
Даведаўшыся, што былога начальніка несправядліва абвінавачваюць, асуджаныя ПУАТ-34, рызыкуючы ўласнай бясьпекай, усім калектывам сталі на абарону начальніка калёніі ды напісалі ліст на імя прэзыдэнта краіны.
Паводле «хіміка» Сяргея Зайцава, падпалкоўнік Сямыкін — гэта той чалавек, з кім ён «у ваенны час нават пайшоў бы пад кулю»:
«Маё меркаваньне: гэта рэдкі для падобных устаноў начальнік, які адрозьніваецца сваёй адэкватнасьцю. Пры ім у асуджаных зьявіўся стымул жыць нармальна. Але сыстэма ў нас такая — такіх, хто нармальна ставіцца да людзей, ня любяць».
Іншы асуджаны, Кірыл Макееў, кажа, што Сямыкіну ўдалося зрабіць з ПУАТ узорную ў пляне побыту ўстанову, але з жалезнай дысцыплінай:
«Стаўленьне да ўсіх было роўнае. Той, хто парушаў існуючыя правілы, згодна з арт. 415 КК накіроўваўся на зону. Калі ж чалавек станавіўся на шлях выпраўленьня, то ён вызваляўся ў адпаведнасьці зь існуючым законам. Нікога не затрымлівалі, як гэта часта бывае, з-за асабістай непрыязі начальніка. Але вось такога начальніка і звольнілі. Наколькі я ведаю, пасьля ўсёй гэтай гісторыі гэты малады 35-гадовы афіцэр нават трапіў у шпіталь».
Падпісантаў затрымалі за кратамі да новай атэстацыі
Як сьведчаць «хімікі», пры новым начальстве ў калёніі пачаўся поўны хаос.
Кірыл Макееў: «З ДВП пачалі прыходзіць новыя ўказаньні. Усіх, хто працаваў у прыватных фірмах, загадалі адтуль звольніць. А людзі працавалі там яшчэ як: нам усім без выключэньня ўдалося пагасіць запазычанасьці… Але гэта, відаць, дэпартамэнту было не даспадобы. Тых, хто добра ведаў Сямыкіна і падтрымліваў яго, а гэта 150 чалавек, цягам аднаго дня перавялі ў ПУАТ-55. Частка зь іх з дня на дзень чакалі атэстацыі па вызваленьні. У людзей на бліжэйшы час былі прызначаныя вясельлі, плянавалася шмат чаго іншага. Аднак замест гэтага яны атрымалі перавод у іншую ўстанову. Маўляў, пачакаеце яшчэ тры месяцы да новай атэстацыі — нічога з вамі ня зробіцца. Цяпер многае ў жыцьці парушанае. Ужо 9 чалавек з 150 кінуліся ва ўцёкі. Раней пра такое ніхто зь іх і ня думаў».
Ужо 9 чалавек з 150 кінуліся ва ўцёкі. Раней пра такое ніхто зь іх і ня думаў
Гэтымі днямі Кірыла Макеева таксама перавялі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 55. Разам зь іншымі «хімікамі», якія ўступіліся за Сямыкіна, ён адчувае ціск з боку міліцыянтаў.
Паводле «хімікаў», у ПУАТ-34 цяпер, як на зоне, зьявіўся рэжымны супрацоўнік. Каб пайсьці ў краму ці сталоўку, людзі вымушаныя шыхтавацца. Няма былога лякальнага памяшканьня. Усё нагадвае лягерны карантын.
«Сямыкін быў адзіным чалавекам на ўсю краіну, які ўкладаў усю душу ў працу з ЗК. Але гэта нікому не было патрэбна», — лічаць былыя асуджаныя 34-й папраўчай установы. Гэтае меркаваньне падзяляе і праваабаронца Алёна Красоўская-Касьпяровіч.
Красоўская-Касьпяровіч: «Практыка падпалкоўніка паказвае: калі да зьняволеных ставіцца як да людзей, стварыць для іх нармальныя ўмовы, дзейнічаць паводле закону, то бок своечасова даць УДВ, не абмяжоўваць іх у магчымасьцях выйсьці ў краму і г.д., зрабіць усё, каб людзі адчувалі сябе людзьмі, — то гэтыя ЗК адкажуць табе такім жа людзкім стаўленьнем. Яны з уласнай ініцыятывы зробяць якасны рамонт ва ўстанове, будуць мець жаданьне паляпшаць побытавыя ўмовы ў гэтым сваім часовым доме. Але практыка іншых папраўчых устаноў больш звыклая для краіны. Нашмат прасьцей ужываць у дачыненьні да ЗК вымаганьн, шантаж, гандляваць законнымі заахвочваньнямі»…
«Папраўчыя ўстановы павінны быць падкантрольныя грамадзтву»
А цяпер да традыцыйнага апытаньня «Свабоды ў турмах».
Што вы думаеце пра цяперашняе фінансаваньне ў беларускіх папраўчых установах? Ці могуць быць ПК самаакупнымі? Ці неабходна ладзіць грамадзкі кантроль за разьмеркаваньнем сродкаў? На гэтыя пытаньні адказваюць мінакі на вуліцах Магілёва.
Your browser doesn’t support HTML5