Ліст палітвязьня Мікалая Аўтуховіча пра парадкі ў гарадзенскай турме, івацэвіцкай калёніі ды ў менскай «Валадарцы» працягваюць абмяркоўваць у Беларусі. Ці пацьвярджаюць крытычныя зьвесткі Аўтуховіча былыя сядзельцы гэтых турмаў і як на іх рэагуюць у Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў ды іншых установах?
Некаторыя беларускія мэдыі, якія надрукавалі ліст Мікалая Аўтуховіча з гарадзенскай турмы, назвалі яго лістом зь пекла. Палітвязень абагульніў свой турэмны досьвед, які складаецца з івацэвіцкай калёніі № 5, гарадзенскай турмы № 1, менскай «Валадаркі» ды турэмнага шпіталя ў былой калёніі на вуліцы Кальварыйскай у Менску. Вэрдыкт, які Аўтуховіч вынес беларускай пэнітэнцыярнай сыстэме, нэгатыўны: вязьняў вельмі дрэнна кормяць, мэдычная дапамога фармальная, абараніць свае правы немагчыма, бо скаргі не правяраюцца ўвогуле ці правяраюцца для выгляду, адміністрацыя калёній і турмаў вымагае зь вязьняў грошы і ўзбагачаецца рознымі шляхамі, бытавыя і санітарныя праблемы вязьняў не вырашаюцца гадамі.
«Пра зьбіцьцё, правакацыі, зьдзекі ды розныя махінацыі я магу кнігу напісаць і, магчыма, калі-небудзь напішу. А пакуль хачу спытаць: як доўга ўлада будзе маскіраваць за шыльдай „законнасьці, справядлівасьці і дэмакратычнасьці“ анклявы нявольніцкага ладу, якія створаныя за платамі ў калёніях? Як доўга грамадзтва будзе маўчаць пра гэтую праблему і рабіць выгляд, што яна яго ня тычыцца?» — заканчвае ліст зваротам да грамадзтва палітвязень Мікалай Аўтуховіч.
Ці адрэагаваў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, які ўваходзіць у сыстэму МУС, на крытычны сыгнал вязьня гарадзенскай турмы Мікалая Аўтуховіча? У прыёмнай старшыні дэпартамэнту Сяргея Дарошкі адмовіліся злучыць зь ім карэспандэнта Свабоды, які зьвярнуўся па камэнтар да ліста Аўтуховіча. Не злучылі і з намесьнікамі спадара Дарошкі. Супрацоўнік прэсавай службы МУС Георгі Яўчар ад камэнтару таксама адмовіўся і не паведаміў, ці пачалі правяраць сыгнал Аўтуховіча:
«Калі будуць нейкія дзеяньні, пра ўсё зьявяцца зьвесткі на афіцыйным сайце МУС. Але пакуль я нічога не камэнтую і нічога не паведамляю».
У гарадзенскай турме і івацэвіцкай калёніі таксама адмовіліся гаварыць пра ліст Мікалая Аўтуховіча.
Былы палітвязень Аляксандар Францкевіч амаль тры гады адбыў у івацэвіцкай калёніі № 22. Расповед Мікалая Аўтуховіча пра тое, што вязьняў кормяць рыбай, якая звараная разам з вантробамі, Аляксандар цалкам пацьвярджае:
«Так, і ў нас такую рыбу клалі ў ежу. Называецца рыбны паштэт. Асабіста я ня мог гэта есьці, бо зусім неядома. Бывае, рыбіны вочы трапяцца, жудасны выгляд і жудасны пах. Але адзінкі зь вязьняў і гэта елі, бо калі чалавек ня мае пасылак з волі, то натуральна, што яму не хапае любой ежы і ён мусіць хоць нешта есьці. Яшчэ ў нас была такая страва, як бігас — кіслая капуста. Але насамрэч гэты бігас быў ня з кіслай, а з гнілой капусты, і вязьні яго есьці не маглі. Інакш бы мелі праблемы са страўнікам», — перакананы Аляксандар Францкевіч.
Пры гэтым, паводле Аляксандра Францкевіча, у іх, як і ў суседняй калёніі № 5, дзе адбываў пакараньне Мікалай Аўтуховіч, за цыгарэты ці грошы можна было набыць на кухні добра засмажаную рыбу ці іншыя стравы. Самі вязьні калёніі спрабавалі прысароміць кухараў зь ліку вязьняў, якія кралі прадукты з агульнага рацыёну. І часам гэта ўдавалася. Але спыніць такія ўчынкі з боку міліцыянтаў было немагчыма, кажа былы палітвязень.
Аляксандар Францкевіч пацьвердзіў таксама зьвесткі Мікалая Аўтуховіча пра тое, што адміністрацыя калёніі пад розным выглядам выцягвае зь вязьняў грошы на рамонт ці іншыя бытавыя рэчы, а куды ідуць грошы на гэтыя мэты зь бюджэту — невядома:
«Нават сустракаў там такіх вязьняў, якія рамантавалі там нешта, прывозілі фарбу і гэтак далей, а іх усё болей уцягвалі ў такі шантаж. Казалі, што калі хочаш доўгатэрміновага спатканьня, то давай, а потым спатканьня не давалі, і ўсё паўтаралася. Паводзілі сябе як сапраўдныя вымагальнікі».
Нядаўні сядзелец гарадзенскай турмы № 1 Зьміцер Дашкевіч таксама збольшага пацьвердзіў расповед Мікалая Аўтуховіча пра парадкі ў гэтай установе. Пры гэтым, паводле досьведу Зьмітра Дашкевіча, у Беларусі ёсьць вязьніцы, горшыя за гарадзенскую. Пытаюся ў Зьмітра Дашкевіча: чаму пры тым, што апошнім часам пра дрэнныя ўмовы ў беларускіх турмах шмат паведамляюць незалежныя мэдыі, сытуацыя ў лепшы бок не мяняецца?
«Усе ўсё ведаюць, але такі стан рэчаў задавальняе. Ня проста задавальняе, а ён ініцыюецца непасрэдна вышэйшым кіраўніцтвам дзяржавы, каб кожны чалавек адчуваў сябе нявольнікам. Каб задумаўся, ці трэба змагацца з гэтым рэжымам, альбо быць на волі і есьці кашу з салам».
Мікалай Аўтуховіч паведаміў пра адзіныя нажніцы на ўсю гарадзенскую турму, якімі мусяць па чарзе карыстацца і здаровыя, і хворыя вязьні. Ці нармальна гэта? — спытаў я ў мэдыка Вольгі Бартман, прэсавага сакратара Міністэрства аховы здароўя:
«Мяркую, гэта ненармальна… Але, прабачце, не магу гаварыць, я зараз на нарадзе».