У Мазыры на нафтаперапрацоўчым заводзе актывісты пярвічнай арганізацыі Незалежнага прафсаюзу часова прыпынілі галадоўку. На тое была парада Незалежнага прафсаюзу, бо 23 кастрычніка павінна адбыцца сустрэча прафсаюзных лідэраў з кіраўніцтвам канцэрну “Белнафтахім”, падчас якой плянуецца абмеркаваць сытуацыю на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
Дырэкцыя НПЗ тым часам звольніла з працы яшчэ аднаго сябра прафсаюзу – мэханіка цэху № 12 Івана Шабана. 18 кастрычніка ён апошні дзень быў на прадпрыемстве, а сёньня, з пачаткам новага працоўнага тыдня, 29-гадовы мэханік стаў беспрацоўным:
“Буду аспрэчваць звальненьне праз суд і праз інстанцыі, якія, скажам так, ёсьць у дзяржаўнай сыстэме”.
Старшыня незалежнай прафсаюзнай арганізацыі на НПЗ Юры Швец кажа, што акурат звальненьне пяці сябраў іхняга прафсаюзу й сталася прычынай абвяшчэньня папераджальнай галадоўкі, часова прыпыненай у мінулую суботу.
Пры канцы верасьня генэральны дырэктар НПЗ Анатоль Купрыянаў падпісаў загад на звальненьне трубаўкладчыка Ўладзімера Ключнікава, а ў кастрычніку атрымалі папярэджаньні аб звальненьні яшчэ чацьвёра сяброў незалежнага прафсаюзу, у іх ліку й згаданы малады мэханік Іван Шабан.
Па словах прафсаюзнага актывіста, абвінавачваньні адміністрацыі, што сябры незалежнага прафсаюзу не выконваюць сваіх працоўных абавязкаў, збольшага выглядаюць перадузятымі, часам надуманымі.
“У 12-м цэху стала вельмі шмат праблемаў – зьмянілася ягонае кіраўніцтва й зьявіліся праблемы. Спрэчныя пытаньні доўжацца шмат часу. Мы пра гэта паведамлялі дырэкцыі заводу. У двух працаўнікоў – Івана Шабана й Аляксея Ермака, інжынэрна-тэхнічных працаўнікоў – зьявіліся непаразуменьні са сваім кіраўніком. Да іх ставяцца перадузята, вядзецца своеасаблівы перасьлед. На іх сыстэматычна накладвалі спагнаньні, каб потым гэта сталася падставай не працягваць далей працоўныя адносіны”, – кажа Юры Швец.
Спыненьне працоўнага кантракту з канструктарамі, мужам і жонкай Генадзем і Тацянай Баброўнікавымі, з той прычыны, што ў службовым кампутары была інфармацыя пра ўласны дом, на думку лідэра незалежнага прафсаюзу, наагул выглядае расправай:
“Гэта вельмі адукаваныя й высокакваліфікаваныя людзі. На жаль, зь імі дэманстрацыйна, на ўвесь завод, груба кажучы, распраўляюцца. Такім чынам паказваюць, якія магчымасьці ёсьць у адміністрацыі. І ніякія заслугі й рэгаліі гэтых людзей не ратуюць”.
На заўтра ў Мазырскім раённым судзе прызначаны папярэдні разгляд пазову трубаўкладчыка й сябра незалежнай прафсаюзнай арганізацыі НПЗ Уладзімера Ключнікава. Ён не мірыўся з парадкамі ў сваім 12-м цэху і цяпер праз суд наважаны аспрэчваць сваё звальненьне:
“У нашым цэху, магчыма, хочуць набраць і прызначыць на пасады тых людзей, якія б поўнасьцю, без агаворак і пытаньняў, ім падпарадкоўваліся. Так бы мовіць, былі б нейкімі такімі рабамі: што ім сказалі, тое яны й робяць. Сказалі, што яны вінаватыя – яны й пагаджаюцца, незалежна ад таго, вінаватыя яны ці не. Я так не магу. Калі б кожны адстойваў свае правы, было б добра”.