Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня Паўла Селюна Тамара Сялюн праз журналістаў і праваабаронцаў зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам памілаваць яе сына. Тамара Сялюн просіць Аляксандра Лукашэнку знайсьці магчымасьць сустрэцца зь яе сынам, каб пераканацца, што гэта чалавек, якому варта дараваць жыцьцё.
Тамара Сялюн кажа, што яна рабіла шмат спробаў, каб запісацца на прыём да Аляксандра Лукашэнкі, але нічога не ўдалося. Зараз яе адзіная надзея — гэта памілаваньне з боку прэзыдэнта.
17 верасьня Вярхоўны суд Беларусі зацьвердзіў прысуд Гарадзенскага абласнога суду адносна Паўла Селюна, які ў 2012 годзе забіў двух чалавек. Тамара Сялюн, калі апошні раз бачылася з сынам у ізалятары на Валадарскага, казала, што той напісаў прашэньне аб памілаваньні. Ён таксама спадзяецца на гуманнасьць Аляксандра Лукашэнкі.
«Малю яго, бо гэта адзіны чалавек, у чыіх руках цяпер знаходзіцца лёс майго сына, які мне не абыякавы. Мяркую, калі б я была на месцы Лукашэнкі, калі б гэтак атрымалася, я б знайшла час ды прыехала і сказала, каб паказалі яму гэтага хлапчука. Каб паглядзець на яго, які такое зьдзейсьніў. І маму прывязіце, якая нарадзіла такога сына. Вось я гэтак бы зрабіла. Таму што сячы з пляча, а потым пад канец свайго жыцьця згадваць, што нешта такое я зрабіў... У кожнага з нас ёсьць памылкі. Не бывае людзей без памылак».
Апошні раз маці бачылася з сынам 17 верасьня ў менскім сьледчым ізалятары на Валадарскага. «Ён быў вельмі худы, стомлены, з чорнымі кругамі пад вачыма. Не хапае сьвежага паветра, прагулак, але ён бадзёрыцца і супакойвае мяне, што зь ім усё добра», — распавяла Свабодзе Тамара Сялюн пра сына.
10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень праваабаронцы Беларусі традыцыйна праводзяць сустрэчы з журналістамі і сваякамі пакараных і асуджаных да сьмерці.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» адбылася прэсавая канфэрэнцыя з удзелам праваабаронцаў і маці асуджанага Паўла Селюна Тамары Сялюн, а таксама Любові Кавалёвай, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, які быў абвінавачаны ва ўдзеле ў падрыхтоўцы тэракту ў менскім мэтро.
Праваабаронца Андрэй Палуда, які ў праваабарончым цэнтры «Вясна» займаецца праблемай сьмяротнага пакараньня, паведаміў, што як прадстаўнік Паўла Селюна ён адправіў у Камітэт правоў чалавека ААН заяву, якая была зарэгістраваная на пачатку кастрычніка, са скаргамі на прысуд.
Палуда паведаміў, што ён праінфармаваў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Міністэрства замежных спраў і Генпракуратуру пра тое, што заява ад Паўла Селюна зарэгістраваная ў Камітэце правоў чалавека ААН 2 кастрычніка 2012 году, і, такім чынам, паводле закону прысуд яму ня можа быць выкананы да разгляду скаргі ў Камітэце правоў чалавека ААН.
У Беларусі былі прэцэдэнты, калі прысуды выконваліся, нягледзячы на тое, што Камітэт правоў чалавека ААН прымаў для разгляду скаргі ад асуджаных на сьмерць. Так, у прыватнасьці, адбылося са скаргай Уладзіслава Кавалёва. Маці Ўладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва распавяла, што беларускія ўлады дагэтуль не паведамляюць ёй, дзе пахаваны яе сын, а таксама адмаўляюцца задаволіць іншыя законныя патрабаваньні.
Андрэй Палуда таксама паведаміў, што ў межах тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, які праводзілі ў Беларусі праваабаронцы, папярэдне былі пададзеныя заяўкі на пікеты, але ніводную зь іх не задаволілі.
«Мы падавалі заяўкі, акрамя сталіцы, у Гародні, Бярозе, Віцебску, Магілёве, Жлобіне. Паўсюль атрымалі адмовы, прычым часта з даволі сьмешных прычын. Але празь іншыя магчымасьці было зроблена шмат. У тым ліку праведзеныя грамадзкія дыскусіі. У адной зь іх, у дыскусіі з моладзьдзю, удзельнічаў былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб. Пра мерапрыемствы тыдня супроць сьмяротнага пакараньня можна даведацца на сайце «Вясны», — паведаміў Андрэй Палуда. Праваабаронца выказаў упэўненасьць, што акцыі супраць сьмяротнага пакараньня будуць праводзіцца ў Беларусі штогод, пакуль яго не адменяць.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч сказаў: «Мы зноў зьяўляемся сьведкамі падрыхтоўкі чарговага забойства. Дзяржава рыхтуе забойства забойцы, але для нас галоўнае ў гэтых словах — менавіта слова „забойства“. Грамадзтва ня можа прыпадабняцца чалавеку, які зрабіў злачынства ў розных абставінах. Грамадзтва мусіць вырашаць праблему цывілізавана і гуманна».
Стэфановіч нагадаў, што за апошнія гады дзясяткі людзей былі расстраляныя паводле прысуду аб сьмяротным пакараньні, але гэта ніяк ня зьменшыла злачыннасьць у Беларусі. Паводле Валянціна Стэфановіча, пытаньне аб адмене сьмяротнага пакараньня можна вырашыць рознымі шляхамі, у тым ліку прыняўшы мараторый, зацьвердзіўшы розныя дакумэнты ці ўступіўшы ў Раду Эўропы, але беларускае кіраўніцтва гэтага ўпарта ня робіць. Між тым, на думку праваабаронцаў, адмена сьмяротнага пакараньня — гэта пытаньне толькі палітычнай волі кіраўніцтва краіны.