Напярэдадні Ўсясьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня ў Менску прэзэнтавалі сацыялягічнае дасьледаваньне «Злачынства і пакараньне вачыма грамадзтва», праведзенае Маскоўскім офісам «Міжнароднай турэмнай рэформы», Беларускім Хэльсынскім камітэтам, «Хрысьціянскім сацыяльным служэньнем». Былі апытаныя 1110 чалавек у розных рэгіёнах, рознага ўзросту. Як высьветлілася, траціна насельніцтва Беларусі перакананая, што сьмяротнае пакараньне ў краіне даўно адмененае.
Дасьледчыкі адразу папярэдзілі, што ня ставілі людзей ні ў якія рамкі што да ацэнкі дэмакратычнасьці, палітычных перакананьняў. Рэгіянальны дырэктар Маскоўскага офісу «Міжнароднай турэмнай рэформы» Вікторыя Сяргеева кажа:
«Было важна паразмаўляць са звычайнымі людзьмі ў розных рэгіёнах і пачуць іхнюю думку. Я б не ацэньвала вынікі дасьледаваньня з пункту гледжаньня дэмакратычнасьці краіны, недэмакратычнасьці. Гэта не было найпершай нашай задачай».
Дасьледчыкаў вельмі ўразіла, што 33% жыхароў Беларусі маюць некарэктныя веды наконт таго, ці ёсьць у краіне і ці выкарыстоўваецца сьмяротнае пакараньне, працягвае Вікторыя Сяргеева:
«Прыкладна 10% былі перакананыя, што сьмяротнае пакараньне ў краіне даўно адмененае, 7% адказвалі, што ўжо шмат гадоў сьмерцю не караюць, 5,5% былі перакананыя, што ў краіне дзейнічае мараторый, а 10% наагул нічога не змаглі наконт гэтага сказаць».
У той жа час 36,2% апытаных лічаць, што прымяненьне сьмяротнага пакараньня трэба пакінуць у цяперашніх межах, 16,6 выступаюць за тэрміновую адмену пакараньня сьмерцю, 12,4% — за мараторый і 15,5% лічаць, што трэба паступова ісьці да адмены пакараньня сьмерцю. То бок калі падсумаваць, то маем прыкладна 46,2% прыхільнікаў сьмяротнага пакараньня і 44,5% — праціўнікаў. Атрымліваецца парытэт.
Што да альтэрнатывы сьмяротнаму пакараньню, бальшыня апытаных — 53,7% — лічаць пажыцьцёвае пакараньне адэкватнай мерай.
Юрыст, сацыёляг Сяргей Шымавалос зьвяртае ўвагу на рознае стаўленьне да сьмяротнага пакараньня ў моладзі і ў людзей сталага веку:
«Сярод моладзі традыцыйна больш праціўнікаў сьмяротнага пакараньня, сярод людзей ва ўзросьце, пэнсіянэраў — больш прыхільнікаў. То бок сярод моладзі — толькі 30% прыхільнікаў, а вось сярод людзей сталага ўзросту — 42,35%».
Вельмі важны аргумэнт праціўнікаў сьмяротнага пакараньня — гэта небясьпека судовай памылкі. Кіраўнікоў праекту вельмі ўразіла колькасьць людзей у Беларусі, якія баяцца судовых памылак, кажа Сяргей Шымавалос:
«Калі ставіць пытаньне, што горш: асудзіць невінаватага ці дазволіць вінаватаму пазьбегнуць пакараньня, атрымліваецца такая карціна: 73%, тры чвэрці жыхароў Беларусі, лічаць гэта важнейшым, галоўным. І толькі 9,7% не баяцца судовых памылак».
Дасьледаваньне вельмі грунтоўнае, амаль на 100 старонках. Меркаваньне каардынатара праекту ад Беларускага Хэльсынскага камітэту Юліі Хлашчанковай:
«Асноўная выснова гэтага дасьледаваньня — што нам нельга дзяліць беларусаў на тых, хто за сьмяротнае пакараньне, і тых, хто супраць. Таму што вельмі вялікі працэнт людзей — за так званую „падушку бясьпекі“ ў выглядзе мараторыю».
І яшчэ да адной цікавай высновы прыйшлі дасьледчыкі. Адмена сьмяротнага пакараньня — адна з умоваў прыняцьця Беларусі ў Раду Эўропы. Але, як сьцьвярджае Вераніка Сяргеева, гэты чыньнік — ня самы галоўны:
«Для людзей гэта цалкам няважна, ці прыме Эўропа Беларусь, ці не. Для людзей значна большае значэньне мае каштоўнасьць чалавечага жыцьця для праціўнікаў сьмяротнага пакараньня і адэкватнае пакараньне для прыхільнікаў. На людзей Эўропа і яе ціск ніякага ўражаньня ня робіць».

Толькі 9,7% не баяцца судовых памылак