Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры атрымала Эліс Манро

Эліс Манро

Сёньня ў Стакгольме ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры была абвешчаная Эліс Манро.
Эліс Манро нарадзілася ў 1931 годзе ў горадзе Вінг, штат Антарыё, у сям'і фэрмэраў. Яна пачала пісаць у падлеткавым узросьце і апублікавала сваё першае апавяданьне ў 1950 годзе падчас вучобы ва ўнівэрсытэце. Першы зборнік апавяданьняў Эліс Манро пабачыў сьвет у 1968 годзе, здабываючы высокую ацэнку літаратурнай крытыкі. Агулам яна выдала 14 зборнікаў апавяданьняў. Яе апошні зборнік, «Dear Life», быў апублікаваны летась.

105 Нобелеўскіх прэмій па літаратуры былі прысуджаныя ад 1901 да 2012 году. Да гэтага часу прэміі па літаратуры былі ўдастоены 12 жанчын.

42 гадоў быў узрост самога маладога лаўрэата, Рэдзьярда Кіплінга, вядомага па Кнізе джунгляў. 88 гадоў быў узрост найстарэйшай ляўрэаткі брытанскай пісьменьніцы Дорыс Лесінг. Грашовы памер Нобэлеўскай прэміі складае
8 мільёнаў шведзкіх крон (каля $ 1,2 млн. даляраў ЗША).

Што да моваў. Больш за ўсё −26 прэмій атрымалі пісьменьнікі, якія пісалі па-ангельску, па 13 — па-французску і нямецку, 11 па гішпанску, 5 па-руску, 4 па —польску, 1 — па-чэску. Такім чынам, пакуль беларуская літаратура чакае сваёй ацэнкі.