9 кастрычніка ў Азэрбайджане праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Верагодным іх пераможцам экспэрты называюць дзейнага кіраўніка краіны Ільхама Аліева.
Далучыцца да выбарчай кампаніі праз галасаваньне ў Менску могуць і прадстаўнікі азэрбайджанскай дыяспары ў Беларусі, і тыя азэрбайджанцы, якія знаходзяцца тут у камандзіроўцы.
Для галасаваньня грамадзянам Азэрбайджану трэба прыехаць у Менск, у амбасаду. Тут і выбарчы ўчастак. Трэці сакратар дыпмісіі Раміз Арамханаў апавёў «Свабодзе»:
«У нас на консульскім уліку 501 чалавек. Яны ў сьпісе тых, хто мае права прагаласаваць. Плюс яшчэ існуе дадатковы сьпіс для тых, хто часова знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, прыехаў сюды па нейкіх справах. Мы працуем да сёмай гадзіны вечара. Бо да нас прыяжджаюць ня толькі зь Менску, але і з рэгіёнаў. А сёньня ж у Беларусі працоўны дзень».
Аналітыкі кажуць: няма ніякіх сумневаў, што афіцыйныя вынікі пакажуць перамогу Аліева зь вялікім адрывам. Гэтую думку падзяляе і сябра рады праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч. Ён быў непасрэдным назіральнікам на гэткіх самых выбарах у 2003 годзе, калі Аліева-малодшага ўпершыню абіралі кіраўніком краіны:
«Ужо тады мы заўважылі, што выбары адбываюцца з надзвычай грубымі фальсыфікацыямі. Гэта і так званая карусэль, і ўкідваньне бюлетэняў, і выдаленьне назіральнікаў, і выдаленьне сябраў камісіяў ад апазыцыйных партыяў і апазыцыйных кандыдатаў. Можна прагназаваць, што гэтая практыка будзе і падчас сёньняшніх выбараў».
Уладзімер Лабковіч кажа, што праз мэдыі і кантакты з калегамі- праваабаронцамі з Азэрбайджану ён вельмі ўважліва адсочвае і гэтыя выбары. І прыходзіць да высновы, што калі браць краіны «Ўсходняга партнэрства», то азэрбайджанскія выбары найбольш падобныя да беларускіх:
«Як і агульная сытуацыя ў Беларусі найбольш падобная да сытуацыі ў Азэрбайджане. Ільхам Аліеў вылучаецца на трэці тэрмін. Гэтаксама як і Лукашэнка, ён праз рэфэрэндум зьмяніў Канстытуцыю і цяпер ня мае абмежаваньняў па колькасьці тэрмінаў.
Як і ў Беларусі, выбары ў Азэрбайджане адбываюцца на фоне наяўнасьці палітычных вязьняў. Нашы калегі-праваабаронцы з Баку сьведчаць, што дзясяткі людзей знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў. Выбары адбываюцца пад поўным кантролем выканаўчай улады. Апазыцыя абмежаваная ў правядзеньні агітацыі. Забараняюць і адмяняюць мітынгі. Існуе ціск на мэдыі праз закрыцьцё газэт і часопісаў перад выбарчай кампаніяй і падчас яе».
Экспэрты зь міжнародных праваабарончых і выбарчых арганізацыяў пры ацэнцы сытуацыі ў Азэрбайджане і Беларусі заўжды лагадней ставяцца да Баку. І гэта выклікае вялікую незадаволенасьць Аляксандра Лукашэнкі. У выказваньнях беларускага кіраўніка час ад часу прарываецца крыўда: маўляў, Азэрбайджан крытыкуюць менш толькі таму, што той можа праз нафту ўплываць на высновы некаторых міжнародных суб’ектаў, — падкрэсьлівае палітоляг Андрэй Фёдараў:
«Падабенства існуе. Нездарма ж, калі гавораць пра дваістыя стандарты, беларускія афіцыйныя асобы згадваюць Азэрбайджан, што там становішча вельмі падобнае да таго, што тут. І там, і тут — аўтарытарная краіна. І там заціскаюцца апазыцыя, мэдыі. Можа, не ў такой вялікай ступені, як у Беларусі. Там, здаецца, нейкая невялічкая апазыцыя ў парлямэнце існуе. Але падабенства ёсьць. І калі б не вялікая колькасьць энэрганосьбітаў, то, я думаю, адносіны Захаду да Баку былі б гэткія, як і да Менску».
Аліеў нязьменна кіруе Азэрбайджанам ад 2003 году, зьмяніўшы на пасадзе прэзыдэнта свайго бацьку Гейдара Аліева. Кандыдат ад апазыцыі Джаміль Гесенлі назваў Ільхама Аліева «галоўным карупцыянэрам краіны». У прыватнасьці, ён абвінаваціў улады ў ільготным фінансаваньні беларускага прэзыдэнта. Джаміль Гасанлы апавёў, што ўрад Азэрбайджану даў Лукашэнку новы крэдыт па стаўцы ўсяго 1%. Ільхам Аліеў пазычае грошы беларускаму калегу ня першы раз. Летам 2010 году кіраўнік Азэрбайджану выдзеліў Лукашэнку беспрацэнтны крэдыт на 200 мільёнаў даляраў, каб Беларусь змагла разьлічыцца з Расеяй за газ.