Пасьля прымусовага псыхіятрычнага лячэньня ў шпіталі, а потым у хатніх умовах Ігара Паснова перавялі на іншую пасаду.
Ён працуе псыхіятрам-нарколягам у Віцебскім абласным псыханэўралягічным дыспансэры. Працай задаволены, аднак ня згодны з дыягназам, паводле якога ён быў гвалтам пакладзены ў вар’ятню: такі дыягназ у любы момант можа стацца падставай для паўторнага гвалтоўнага зьмяшчэньня ў псыхіятрычны шпіталь. А таксама дыскрэдытаваць ягоныя памкненьні праз крытыку палепшыць стан віцебскай мэдыцыны.
Ігар Пасноў праходзіў прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне ў Віцебскім абласным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі, дзе да таго і працаваў у наркалягічным аддзяленьні. Цяпер ён зноў працуе псыхіятрам-нарколягам, але ў дыспансэры — прымае пацыентаў.
Ён кажа, што на новым працоўным месцы да яго ставяцца добразычліва, ахвотна дапамагаюць авалодаць новай спэцыфікай. І самаадчуваньне пасьля прымусовага псыхіятрычнага лячэньня някепскае, бо надта моцных прэпаратаў яму не прапісвалі.
Але Ігар Пасноў лічыць, што варта змагацца за адмену пастаўленага яму дыягназу. Гэты дыягназ, на ягоную думку, і не адпавядае сапраўднасьці, і дыскрэдытуе яго як асобу, бо кожны ягоны ўчынак адмыслоўцы цяпер могуць абвясьціць абвастрэньнем хваробы:
«Выстаўлены дыягназ „разладжаньне асобы па параноідным тыпе“. Характарызуецца празьмернымі перажываньнямі няўдачаў і адмоваў, тэндэнцыямі быць стала незадаволеным чымсьці ці кімсьці. Падазронасьць, схільнасьць да скажэньня фактаў рэчаіснасьці празь няслушнае тлумачэньне фактаў нэўтральнага ці сяброўскага стаўленьня, пільна-ваяўнічае стаўленьне да пытаньняў, зьвязаных з правамі асобы, тэндэнцыя да перажываньня сваёй надзвычайнай значнасьці. Я лічу, што ў мяне ніколі не было ні падазронасьці, ні тэндэнцыі да скажэньня фактаў. Таму мы і хочам дамагчыся кансультацыі з расейскімі адмыслоўцамі, што, я лічу, гэта ўсё шыта белымі ніткамі».
Віцебскі лекар, якога гвалтам паклалі ў вар’ятню пасьля чарговага інтэрнэт-выступу з крытыкай працы мясцовых мэдустановаў, падкрэсьлівае: ён ніколі не казаў пра нейкі ціск на яго асабіста. Пасноў цьвердзіць, што стараўся быць аб’ектыўным і выкрываць недахопы віцебскай мэдыцыны, не пераходзячы на асобы. Нават калі крытыка тычылася старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца, кажа спадар Пасноў:
«Я супраць Косінца нічога асабістага ня маю! Але я ня згодны зь некаторымі ягонымі дзеяньнямі. Я заўважаю, што і добрае ёсьць — горад наш стаў прыгажэйшы. Але разам з тым службовы дом для чыноўнікаў пабудавалі за 4 месяцы, во як хутка! А інфэкцыйны шпіталь рамантуюць ужо 4 гады… Я разумею, што нармальны чалавек з дубінай на танк не палезе, што гэта выглядае, можа, і не зусім нармальна. Але ж не такое ў мяне было ўжо сур’ёзнае „разладжаньне асобы“, каб мяне хапаць і гвалтам шпіталізаваць».
Ігар Пасноў празь дзьвюх сваіх давераных асобаў, праваабаронцу Пятра Іванова і палітыка Сяргея Рыжова, хоча дамагчыся незалежнага псыхіятрычнага агляду ў замежных лекараў. Цяпер праблема ў тым, каб атрымаць выпіску з уласнай гісторыі хваробы, бо гэта забаронена заканадаўствам аб псыхіятрычнай дапамозе. Гэты закон, лічыць Ігар Пасноў, увогуле неабходна зьмяніць. Бо расплывістыя фармулёўкі, якія дазваляюць ізаляваць чалавека ў вар’ятню ўжо таму, што ён патэнцыйна можа нанесьці шкоду свайму здароўю, лёгка скарыстаць як падставу для любых рэпрэсій:
«Увогуле гэта жах, разумееце? І я хацеў бы зьвярнуцца праз ваша радыё да праваабаронцаў: няхай далучаюцца! Бо справа ж не ўва мне. Хлопчыка, які выйшаў у далоні пляскаць на плошчы, таксама ж можна абвінаваціць у неадэкватных паводзінах. І псыхіятрыя стане зброяй злоўжываньня ўладаў. Гэта вельмі вострая зброя дзяржавы! Можа, тут і ёсьць элемэнт параноі, але мне здаецца, што дзяржава на мне выпрабоўвала гэты мэханізм. Але, на шчасьце, узьнялася грамадзкасьць, сваё слова сказала праваабарончая „Міжнародная амністыя“…»
Ігар Пасноў прабыў у віцебскай вар’ятні з 16 жніўня па 20 верасьня. Прымусовае псыхіятрычнае лячэньне для яго санкцыянаваў суд Віцебскага раёну. На працэсе не было ні самога пацыента, ні ягонага законнага прадстаўніка ці адваката. Віцебскі абласны суд пакінуў касацыйную скаргу на рашэньне суду першай інстанцыі без задавальненьня. Парушэньне правоў Ігара Паснова прызналі і беларускія, і замежныя праваабаронцы, зь якімі віцебскі лекар зьбіраецца падтрымліваць стасункі, каб дамагчыся зьменаў у закон «Аб аказаньні псыхіятрычнай дапамогі».

Таму мы і хочам дамагчыся кансультацыі з расейскімі адмыслоўцамі, што, я лічу, гэта ўсё шыта белымі ніткамі

ВІДЭАІНТЭРВІЮ З ІГАРАМ ПАСНОВЫМ ПАСЬЛЯ ЯГО ВЫЗВАЛЕНЬНЯ З ВАР'ЯТНІ
Your browser doesn’t support HTML5