Першае, што зрабіў лекар Ігар Пасноў, — патэлефанаваў на аўтаадказьнік радыё Свабода і апавёў, што знаходзіцца на волі. Потым у размове з карэспандэнтам Свабоды Пасноў прызнаўся, што гэтае вызваленьне — хутчэй умоўна-датэрміновае. Бо фармальна ён павінен зьяўляцца на дзённы стацыянар, адзначацца там і працягваць нэўралягічны курс лячэньня. Але гэта ўжо не псыхіятрычнае лекаваньне.Такое рашэньне было аб’яўленае сёньня.
«Я ня ведаю, з чым зьвязанае гэта рашэньне: альбо з воляй улады, альбо гэта вынік дзейнасьці праваабаронцаў. Але як мяне ўзялі нечакана, так нечакана і адпусьцілі. Сказалі, што мяне выпускаюць. Далі падпісаць паперу, ці згодны я на лячэньне на дзённым стацыянары», — сказаў Пасноў.
Ігара Паснова забралі ў псыхіятрычную лякарню з працы. Праз тое, што ў яго нібыта парушана сацыяльнае функцыянаваньне і непрадуктыўныя кантакты. Менавіта так было напісана ў заяве ў суд. У зьвязку з гэтым Пасноў нібыта ўяўляў пагрозу для сябе і свайго здароўя. І таму меў патрэбу ў псыхіятрычнай дапамозе.
Спадар Пасноў апавядае, як праводзілася яго прымусовае лекаваньне:
«Пачалі мяне лекаваць карэктарамі паводзінаў. Я перастаў іх піць, адмовіўся катэгарычна. Спачатку мяне зьмясьцілі ў эўрапалату, вельмі добрую, як свайго. Потым ужо перавялі мяне ў палату для агрэсіўна хворых, таму што я адмовіўся піць лекі. Мне іх залівалі ў рот. Потым мне іх сталі калоць гвалтам. Але я ня біўся, так бы мовіць, каб мяне там не вязалі. А прыняў такую пасіўную форму пратэсту. Я клаўся на сьпіну, а мяне пераварочвалі і, як мяшок з фэкаліямі, калолі. Вось так і лекавалі. Чатыры віды нэўралептыка на мне спрабавалі выкарыстаць».
Наогул, Ігар Пасноў кажа, што гэты прэцэдэнт трэба абмяркоўваць. Бо ён сьведчыць пра намер выкарыстоўваць псыхіятрыю ў карных мэтах, як гэта было за савецкім часам. Ён спадзяецца на дапамогу праваабаронцаў і будзе абскарджваць далей дзеяньні ўладаў, дамагацца адмены рашэньня суду аб прымусовым лячэньні.
Як лекар, Пасноў мае 30-гадовы стаж і вышэйшую псыхіятрычную адукацыю. Але што тады, адзначае ён, казаць пра звычайных грамадзянаў:
«Прэцэдэнт, які створаны, трэба абмяркоўваць. Гэты закон аб псыхіятрыі. Бо чалавек, як трапіць у лякарню — поўнасьцю пазбаўляецца, фактычна, дзеяздольнасьці. Яго пазбаўляюць права на тэлефанаваньне, ліставаньне, абмяжоўваюць права на зварот у суд. Словам, трэба змагацца. Нават не за мяне, а каб не абкатвалі вось так. Гэта ж, фактычна, па бязьмежным артыкуле ўзялі. Але самае бязьмежжа ў іншым, што ўсе, пачынаючы ад генпракуратуры і канчаючы апошнім судзьдзёй, далі такое вось вызначэньне, што мае правы не парушаны. Вось што страшна. Чалавека з вышэйшай псыхіятрычнай адукацыяй і тое ўкаталі пад асфальт. Вось як проста. Ня трэба, каб чалавек нешта парушаў. Трэба толькі прызнаць меркаваньне, якое няхай не адназначнае, але якое зь нечым ня згоднае, прызнаць трызьненьнем, — і палічыць, што чалавек небясьпечны для свайго здароўя. Во якая сытуацыя, вось што страшна».
Ігар Пасноў патрапіў на лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь пасьля свайго апошняга відэавыступу ў інтэрнэце. Ён выказаў крытычныя меркаваньні аб стане віцебскай мэдыцыны, прымусовым кадзіраваньні ад алькагалізму, а таксама заявіў, што яго запалохваюць прымусовым псыхіятрычным лячэньнем. 16 жніўня Паснова забралі ў шпіталь з працы. 29 жніўня праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" заявіла пра гатоўнасьць прызнаць Паснова вязьнем сумленьня.

Ня трэба, каб чалавек нешта парушаў. Трэба толькі прызнаць ягонае меркаваньне трызьненьнем. Вось як проста