Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму магчымай дэвальвацыі нацыянальнай валюты на сустрэчы з працаўнікамі БелАЗа.
«Вы крычыце: цэны вельмі высокія. Я пачынаю прэсаваць: давайце зьніжаць. Гэта значыць, мы трымаем цэны на нізкім узроўні, а зарплату разадзьмулі. Але мяне што больш за ўсё хвалюе? Зьявіўся ў вас лішні беларускі рубель, куды вы пабеглі? У абменьнікі скупляць валюту. І потым крычаць: а будзе дэвальвацыя ці ня будзе? Калі будзе дэвальвацыя — вы яе зробіце», — заявіў Лукашэнка, гутарачы ў аўторак з работнікамі ААТ «БелАЗ».
Апрача таго, Лукашэнка зноў закрануў тэму, зьвязаную з вывазам валюты фізычнымі асобамі:
«Мы ж едзем апранацца ў імпартную вопратку, таму што наша па якасьці горшая. Ды не пра гэта гаворка. Памежнікі дакладваюць, што некаторыя дзеячы па 700 разоў езьдзяць туды і назад. Што яны там робяць? Скупляюць валюту, якую мы зарабляем, вывозяць туды і прывозяць шмоткі. Так, Эўразьвяз падкіне гэта таньней, усё гэтае сьмецьце будзе за 3 млрд даляраў скідаць».