Праект забудовы тэрыторыі ў раёне ўрочышча Курапаты яшчэ не распрацаваны.
Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.
Ён адзначыў, што пытаньне забудовы тэрыторыі каля Курапатаў будзе разглядацца з улікам гісторыка-культурнага значэньня, якое мае гэты аб’ект.
Чарняўскі зьвярнуў увагу на тое, што «Курапаты былі і будуць месцам, якое прыцягвае ўвагу, і гэты аб’ект павінен мець горадабудаўнічую дакумэнтацыю» .
Ён паведаміў, што некалькі месяцаў таму на тэрыторыі ўрочышча было ўсталявана некалькі камянёў з ахоўнымі надпісамі.
«Гісторыя Курапатаў дапоўнілася пэўнымі новымі матэрыяламі і інфармацыяй. Але пакуль я яе не агучваю», — цытуе Інтэрфакс прадстаўніка Мінкультуры.
Пытаньне пра забудову тэрыторыі каля Курапатаў паўстала пасьля таго, як побач з Курапацкім лесам пачалі будаваць рэстаран.