Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў надалей будуць праходзіць толькі ў адзін тур. Каб атрымаць дэпутацкі мандат, ужо ня трэба будзе заручацца высокай падтрымкай выбарцаў, дастаткова набраць простую большасьць галасоў. Такая норма прапісаная ў дапаўненьнях і зьмяненьнях да выбарчага заканадаўства. 2 кастрычніка гэты дакумэнт зьбіраюцца абмеркаваць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Сёньня адкрываецца сэсія ПП НС.
Зьмяненьні ў выбарчае заканадаўства ўносяцца ад імя кіраўніка дзяржавы.
Сёньня іх разгледзяць у першым чытаньні. Канкрэтная дата другога, апошняга чытаньня пакуль дакладна невядомая.
Незалежныя экспэрты, якія пазнаёміліся з новымі зьменамі, адзначаюць: новаўводзіны не скіраваныя на падвышэньне дэмакратычнасьці і празрыстасьці выбарчага працэсу, на яго набліжэньне да міжнародных нормаў. Напрыклад, прапануецца забараніць ня толькі заклікі да байкоту выбараў, але нават і перанос іх на іншы тэрмін.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік распавёў Радыё Свабода, што ЦВК атрымала дзьве прапановы. Так, экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ рэкамэндавалі ня толькі не забараняць прапаганду байкоту выбараў, а нават і заканадаўча замацаваць і пашырыць такія магчымасьці. Абсалютна супрацьлеглая прапанова прыйшла ад экспэртаў СНД — забараніць усялякую агітацыю супраць байкоту.
Мы разглядалі абедзьве рэкамэндацыі. І вырашылі што, паколькі Беларусь далучылася да Канвэнцыі аб правядзеньні выбараў на прасторах Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, нам лепей прытрымлівацца тых базавых правілаў, што дзейнічаюць на абшарах СНД» — заявіў Мікалай Лазавік.
«Гэта вельмі дзіўны падыход, — лічыць экспэрт у галіне выбараў Сяргей Альфер. — Справа ў тым, што Канвэнцыя аб выбарах у краінах СНД даволі неблагі, кампрамісны дакумэнт. У ім ёсьць шэраг нормаў, які значна лепшыя і больш дэмакратычныя за тыя, што ўжываюцца ў Беларусі. Напрыклад, правы назіральнікаў там непараўнальна большыя, чым на нашых выбарах. І яны там значна лепш прапісаныя. Дык чаму ж тады не ўзяць адтуль лепшае, а не горшае?»
Мікалай Лазавік таксама сказаў, што правіла аб пераходзе на адзін тур галасаваньня ахопіць толькі парлямэнцкія выбары. «Мясцовыя выбары ў нас ужо праходзяць без другога туру. А што тычыцца прэзыдэнцкіх выбараў, то тут такіх зьмяненьняў ня будзе. У кіраўніка нашай дзяржавы ёсьць прынцыповы падыход да гэтай праблемы. Ён лічыць, што прэзыдэнта павінны абіраць усе грамадзяне, і таму тут выключаць другі тур ні ў якім разе нельга» — падкрэсьліў суразмоўца Радыё Свабода.
Дарэчы, другі тур на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі ўжо некалькі кампаніяў запар фактычна не праводзіцца. На апошніх выбарах, якія прайшлі восеньню летась, з першай спробы быў не абраны толькі адзін са 110 дэпутатаў — у Навабеліцкай выбарчай акрузе.
Па-за рамкамі новага дакумэнта застаюцца і прапановы апазыцыі пра абраньне хоць бы часткі дэпутацкага корпусу праз партыйныя сьпісы.