Штрафы вырастуць амаль на траціну

Памер базавай велічыні ў Беларусі з 1 кастрычніка вырасьце на 30% — да 130 тысяч рублёў.
Гэта прадугледжана адмысловай пастановай Савету міністраў, якая друкуецца на сайце беларускага ўраду.

Раней базавая велічыня павялічвалася ў красавіку мінулага году — з 35 да 100 тысяч рублёў.

Базавая велічыня ўведзена ў Беларусі з 2002 года. Яна прымяняецца для вылічэньня многіх паказчыкаў і нарматываў у сфэры працоўных зносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.