З-за таго, што зьмяншаецца насельніцтва, мястэчка Сьвір нядаўна страціла статус пасёлка гарадзкога тыпу і афіцыйна стала вёскай. Але як ты яго ні назаві, Сьвір па сваім месцазнаходжаньні і архітэктуры ўсё роўна застанецца горадам. Дастаткова ўзьняцца на сьвірскую гару, зь якой адкрываецца адзін з найпрыгажэйшых беларускіх краявідаў, каб здагадацца, што паселішча вёскай не было ніколі. А пачыналася як сталіца свайго Сьвірскага княства. Званіца Міхайлаўскага касьцёла, мураваная забудова вуліц, панарама велічнага возера.
Цікава, што барочны касьцёл пабудаваны ў два этапы. Стары невялікі храм сярэдзіны 17-га стагодзьдзя, уваход у які быў з боку вежы, зрабіўся настолькі цесны, што вернікі маліліся на вуліцы. І на пачатку 20-га стагодзьдзя людзі сабралі грошы на новы касьцёл. Які паглынуў старыя муры. Чорныя часіны для сьвятыні насталі за Хрушчовым, калі тут разьмясьцілі філіял аптычнага заводу.
Пра галоўную страту мне распавяла сьвірская краязнаўца Яніна Буглак.
— Пры Хрушчову там шмат чаго было. Ад нас вывезьлі арганы, на якія зьбіралі грошы і мой дзед, і мой бацька. Тыя арганы налічвалі чатырыста труб. Гэта рэдкасьць. І як здымалі, некалькі труб патапталі. І гэтыя арганы захоўваюцца без ужытку ў маладэчанскай музычнай вучэльні. Іх так і не сумелі наладзіць.
— Яны ляжаць, як на складзе?
— Яны недзе ў падвале там ляжаць. А зьбіралі грошы ўсе. І парафіяне, і багатыя памешчыкі. Яны вельмі каштоўныя, дарагія. Так і засталіся мы без арганаў.
Уздоўж аднайменнага возера цягнецца маляўнічая стараверская слабада. Стараверы былі галоўнымі рыбакамі ў акрузе. Але суседзяў яны найперш уражвалі сваёй суровай рэлігійнасьцю.
— Мэтад хрышчэньня нованароджаных дзяцей быў жорсткі. Але ніколі не было выпадку, каб дзіця захварэла ці памерла.
— Што значыць жорсткі?
— Уявіце сабе нованароджанае дзіця. Слаба нацепленая царква. Наліваюць у бочку з возера вады. Няважна, зіма ці лета. Ваду не падаграваюць. І поп умела заціскае нос, вушкі, вочкі і тры разы апускае ў бочку зь ледзяной вадой. Дзіця заходзіцца ад крыку. І дзеці заставаліся здаровыя.
Апошняму служку Ўсьпенскай стараверскай царквы Дзьмітрыю Сеніфонавічу Артаеву хутка 90 гадоў. Даўгабароды худы стары з сумным позіркам глядзіць на будучыню сьвірскіх старавераў без аптымізму.
— Цяпер у Сьвіры колькі старавераў?
— Мала зусім. Памерлі старыя, моладзь разьехалася. Толькі наежджых поўна. Дамы набудавалі сабе. Дачы. Да нас прыяжджаюць з Падольцаў, з Нарачы стараверы. І тыя ўжо хворыя, нямоглыя. Кепска цяпер. Выжываем. Цяпер праваслаўе бярэ. Ім трохі дапамагае Лукашэнка. Нам нашы папы казалі: «Лепш ты схадзі памаліся ў касьцёл, але толькі не ў царкву».
Памятаеце паэму расейскага клясыка Някрасава «Кому на Руси жить хорошо?» Адказ на старое пытаньне адносна сучаснай Беларусі я атрымаў ад пэнсіянэра Івана Міхновіча. Загарэлы, мускулісты, паголены нагала нашчадак старавераў доўгія гады працаваў санітарам. У курортнай Сьвіры ёсьць знакаміты псыханэўралягічны дыспансэр.
— У нас па-простаму называецца «пастух».
— А што гэта значыць?
— З мэдсястрой хадзіць, уколы даваць. З санітаркай стаяць побач, каб не пакрыўдзілі, ня ўдарылі. Дурні ж розныя ёсьць. Яны ўзбуджаюцца раз на год абавязкова. Могуць на цябе ўнітаз выліць. Карацей, гэта работа. Цяжкая работа. Таму што і такія людзі патрэбныя на белым сьвеце. Яны ж не вінаватыя. У нас і палкоўнікі, і таксісты, і кіроўцы аўтобусаў. Розныя людзі.
— А ёсьць такія, якіх не адрозьніш — нармальны ён ці не?
— Ёсьць. Да мяне прыходзяць хлопцы дровы пасекчы. Я іх сам запрашаю. Грошы плачу ім. І ня толькі я. Бульбу пакапаць, дровы скласьці. Дык ёсьць людзі такія адэкватныя, што забірай яго дадому! Іх не адрозьніш. Праўда, адзінае задавальненьне іх — гэта бухнуць. Яны ж не пад замком сядзяць. У нас адкрытага тыпу. Ізалятар ёсьць ізалятар. А так свабода паўсюль. Яны ходзяць у касьцёл, яны ходзяць у краму, мяняюць дыскі. У кожнай палаце ёсьць тэлевізар. Відзік — гэта абавязкова. Яны харчуюцца — дзеці ў нашым садку тое не ядуць, што ядуць нашы д...бы.
Даўжыня возера Сьвір — 14 кілямэтраў. Лепшы вясьлярны канал і прыдумаць цяжка. Летам тут займаюцца веславаньнем дзеці з навакольля. Дзіцячы трэнэр Саўлюс Нарушыс, двухмэтровы волат, наракае не на двухмільённую трэнэрскую зарплату.
— У іх як няўдачы на Алімпіядзе, яны трасуць самы ніз. Была спартшкола стаяла, яе ўзялі разабралі. А дзеці зараз на вуліцы. Яны нікому не патрэбныя.
— Як гэта разабралі?
— Разабралі. Хацелі новую пабудаваць. Зрабіць лепш. І ўжо тры гады.
— А дзе ж вы займаецеся?
— Летам на возеры. А зімой ніякіх заняткаў.
Саўлюс нарадзіўся і дзяцінства правёў у Літве. Але лепшым месцам для жыцьця лічыць Сьвір.
— Тут зямля лепшая, тут свабадней дыхаць.
— У Беларусі свабадней?
— Мне свабадней. У мяне літоўскі пашпарт. Я жыву па віду на жыхарства. І хоць магу ехаць, мяне нічога ня цягне.
— Вы жанаты?
— Так, жанаты. Сын — грамадзянін Беларусі. Ня хоча па-літоўску размаўляць.
Шпацыруючы па Сьвіры, каля бара «Якар» — ёсьць тут і такі — я пазнаёміўся са старажылам Уладзімірам Лапатам. Падцягнуты стары зьвярнуў маю ўвагу на недабудаваную шэрую камяніцу насупраць «Якара».
— Тут месьцілася пасьля вайны НКВД. Тут быў падвал, і ў падвале сядзелі людзі. На месцы гэтага дома.
— Невясёлае месца.
— Тут была неразьбярыха. Ніхто не ішоў у армію. Хто як мог, той так і хаваўся. А работнікі з чырвонымі пагонамі МГБ лавілі.
— Аблавы па лясах, па хутарах?
— Вось на полі людзі робяць. Мужчына з поля ўцякае, жанчына застаецца. Яны стралялі. Спалохаецца стрэлу, спыніцца — забяруць. А не спужаецца... Аднаго былі раніўшы. Руку пасьля аднялі. А былі злавіўшы ў нядзелю. Чатыры хлапцы ў кустах у карты гулялі. Іх і ўзялі. Адзін уцёк, а трох завезьлі на Дальні Васток. Лес пілавалі. Прыехалі адтуль ледзь жывыя.
Маё галоўнае адкрыцьцё ў Сьвіры — гэта Ўладзімір Садоўскі. Гэты немалады чалавек, былы электрык, былы гадзіньнікавы майстар, мэханік ад бога, які сам зрабіў сабе трактар на аснове запароскага рухавіка, — гэты чалавек адзін робіць унікальную працу. Кожны ўікэнд, калі ёсьць пагода, ён на ровары абсьледуе навакольлі і здымае, і здымае, і здымае. Здымае руіны сядзіб, старыя магілы, паўразбураныя капліцы. Здымае і фіксуе ўсё, што засталося ад эпохі Вялікага Княства.
— Я здымаю для гісторыі і гляджу, што нарабілі бальшавікі пасьля сябе. Вось капліца. Яна так зараз выглядае. Там ёсьць надпіс, герб. Што нарабілі гэтыя людцы! Каб быў дах, дык, можа, што і захавалася б. А цяпер... Вось падвал. Бачыце? Нехта лазіў шукаў скарб. У магільных нішах.
— Скажыце, колькі аб’ектаў вы ўжо зафіксавалі?
— Я аб’ехаў ужо ўсю акругу. На ровары. У радыюсе дваццаці кілямэтраў.
— Як ахарактарызаваць адным словам тое, што адбылося?
— Жах. Для мяне гэта жах. Нацыянальны парк яны зрабілі. Блакітныя азёры. Жах. Яны зрабілі тры кілямэтры для турыстаў дарогу. А за сто мэтраў адгэтуль завалена бураломам. Ніякая ўлада гэта не адновіць. Ні апазыцыя, ніхто.
— У вас ужо набраўся вялікі архіў гэтых здымкаў.
— Здымкаў у мяне шмат. Я кожны год здымаю. Глядзім далей. Во, панскі маёнтак. Адзін падмурак застаўся.
— А вы ня думаеце ствараць сайт?
— Я для сябе гэта раблю.
— Ня хочаце падзяліцца з публікай?
— Я ж і для сябе, і для некага. Каму цікава, я гэта ўсё магу аддаць.
— Стварыць сваю старонку ў інтэрнэце.
— Я ня ведаю, як гэта робіцца. Мяне гэта надта не цікавіць. Што для мяне цікава, для другога гэта нуль. А для мяне ўсё цікава тут.
Адным словам, пакуль ёсьць час і магчымасьць, трэба абавязкова навучыць пана Ўладзіміра стварэньню свайго жывога журнала. Нас усіх чакаюць унікальныя здымкі. І шмат якія аб’екты застануцца ў памяці толькі дзякуючы здымкам Садоўскага.