«Гэта даволі вялікая кватэра, тры пакоі. На ўмовы ён ня скардзіцца. Са словаў беларускіх адвакатаў, пачуваецца ён някепска», — распавядае расейскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнэра Аляксей Басыстаў. — «Уладзіславу забаронена выходзіць з кватэры і карыстацца сродкамі сувязі»
«Ліст ад маці беларускаму прэзыдэнту быў дастаўлены пазаўчора ў Менск. Гэта быў асабісты зварот ад чалавека да чалавека, не працэсуальны дакумант. Ці прачытаў яго Аляксандр Лукашэнка, я ня ведаю. Ня ведаю таксама, ці гэта аказала ўплыў на зьмяненьне меры стрыманьня Ўладзіслава», — кажа Басістаў.
Тацьцяна Ягораўна прыбыла ў Менск учора, бо паводле вуснай дамоўленасьці ёй абяцалі сёньня спатканьне з сынам. Цяпер маці знаходзіцца разам з сынам у кватэры, дзе ён адбывае хатні арышт.
З правахоўных органаў Расеі да Басістава ніхто не зьвяртаўся. Ці адбываюцца сьледчыя дзеяньні на тэрыторыі Расеі, адвакат ня ведае.
У ноч на 26 верасьня ўначы генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра экстрэнна перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў здымнай кватэры, падабранай супрацоўнікамі КДБ, разам з маці.
Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня і абвінавачаны ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў. Да 26 верасьня знаходзіўся ў СІЗА КДБ.