Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коктыш: Лукашэнка можа падарыць Баўмгертнэра Пуціну


Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш

Напярэдадні прылёту расейскага прэзыдэнта ў Беларусь генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра экстранна ўначы перавезьлі зь СІЗА КДБ у найманую кватэру пад хатні арышт.

Уладзімер Пуцін мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам падчас расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2013». Ці сьведчыць зьмена меры стрыманьня гендырэктару «Ўралкалія» пра тое, што ён можа адправіцца ў Расею разам з Пуціным? Камэнтуе палітычны аналітык Кірыл Коктыш:

«Якраз такі падарунак беларускі прэзыдэнт можа зрабіць. Тым больш — ідуць праблемныя перамовы, Беларусі патрабуецца працяг расейскай дапамогі, яе эканоміка сама не спраўляецца. Таму відавочна, што беларускі прэзыдэнт можа на гэта пайсьці.

Тым больш што лёс „Уралкалія“ ўжо вырашаны, зьмена акцыянэраў ужо адбылася ці адбываецца. Таму Баўмгертнэр ператвараецца ў бакавую галіну, якая для агульнай справы ўжо ня мае вялікага значэньня.

А галоўнае пытаньне перамоваў паміж расейскім і беларускім прэзыдэнтамі адно — як гарантаваць расейскі рынак для беларускіх прамысловых тавараў. Калі размова з Пуціным зайшла пра беларускія камбайны, ён сказаў, што ведае пра гэтую праблему, але ня ведае, што зь ёю рабіць. Расея ўступіла ў СГА. Беларускім таварам трэба канкурыраваць на сусьветным узроўні, і гэтая канкурэнцыя — не на карысьць беларускіх тавараў. Абмінуць гэтую праблему цяпер проста немагчыма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG