Гарачка: «Адвакаты не абмежаваныя ў доступе да Баўмгертнэра»

Дзьмітры Гарачка

Раней інфармацыйнае агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на адвакатку Ганну Славіну паведамляла, што беларускія адвакаты мусяць сустрэцца са сьледчымі органамі, каб атрымаць доступ да свайго кліента на новым месцы.

Дзьмітры Гарачка адмовіўся камэнтаваць, ці паўплывала на зьмену стрыманьня Ўладзіславу Баўмгертнэру хадайніцтва, якое ягоная маці нібыта падала на імя беларускага прэзыдэнта. «Дзеяньні сваякоў я не камэнтую», — кажа адвакат.