Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў загадчык консульскага аддзелу Ігар Карагін. Ён адзначыў, што амбасада ня мае ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, зь якой прычыны Баўмгертнэру зьмянілі меру стрыманьня.
«Ну, адвакаты настойвалі на зьмене меры стрыманьня. Яны зьвярталіся да старшыні Менскага гарадзкога суду аб зьмене меры стрыманьня. Пакуль зьмянілі вось так: хатні арышт. Далей адвакаты будуць працаваць. Для нас цяпер галоўнае — проста зь ім сустрэцца, дарэчы, на ягоную просьбу. Ён да нас зьвяртаўся яшчэ да таго, як гэтая начная падзея адбылася. Сустрэчы папрасілі тры дні таму і цяпер чакаем адказу».
Спадар Карагін адзначыў, што адрас кватэры, дзе знаходзіцца дырэктар «Уралкалія», яму невядомы.
Начальнік упраўленьня інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў журналістам, што расейскі бок будзе праінфармаваны пра месца і сустрэчу прадстаўнікоў расейскага консульства з Баўмгертнэрам у адпаведнасьці з нарматыўна-прававымі дакумэнтамі.