Дзе дакладна ўтрымліваюць арыштаванага беларускімі ўладамі генэральнага дырэктара «Уралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра? Ці па-ранейшаму ён застаецца ў сьледчым ізалятары КДБ?
І ў Маскве, і ў Менску на гэты конт захоўваюць маўчаньне. Амбасада Расеі ў Менску пакуль не атрымала адказу на свой зварот у МЗС Беларусі пра арганізацыю сустрэчы з топ-мэнэджэрам. Ва «Ўралкаліі» кажуць, што таксама ня маюць новай інфармацыі.
«На гэты момант у нас няма дакладнай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца кіраўнік нашага прадпрыемства», — заявіла сёньня беларускай «Свабодзе» начальнік аддзелу па працы з замежнымі СМІ «Ўралкалія» Натальля Ільіна.
«У нас няма ніякага рэальнага кантакту. Вы ж ведаеце, што беларускім адвакатам забаронена перадаваць інфармацыю. Расейскія адвакаты нанятыя сям’ёй Уладзіслава Баўмгертнэра. Таму непасрэднага кантакту мы фактычна ня маем. І таму мы самі ўважліва сочым за навінамі», — заявіла Ільіна.
Амбасада Расеі ў Беларусі зрабіла запыт на сустрэчу з Уладзіславам Баўмгертнэрам. Як сказаў Радыё Свабода дарадца амбасады Ўладзімер Марчукоў, пакуль консульская служба МЗС Беларусі толькі пацьвердзіла атрыманьне запыту:
«Адказу зь беларускага боку яшчэ няма. Згодна з дыпляматычнымі правіламі ён павінен паступіць цягам трох сутак».
Сёньня ў Менск прыбыў генэральны пракурор Расеі Юры Чайка. Генпракуратура Беларусі тлумачыць ягоны візыт «неабходнасьцю абмеркаваньня пытаньняў супрацы ў прававой сфэры». Імя Баўмгертнэра ў праграме візыту не фігуруе, хоць менавіта з гэтай гучнай справай зьвязваюць прыезд расейскага генпракурора многія назіральнікі.
Ня ўнесла праясьненьня ў калійную справу і ўчорашняя сустрэча Пуціна з Лукашэнкам у Сочы. Аналітык BISS Андрэй Елісееў так тлумачыць, чаму гісторыя зацягваецца:
«Учора гэтае пытаньне толькі абмяркоўвалі. Бліжэйшымі днямі стане ясна, ці была дасягнутая пэўная дамоўленасьць. Калі выпусьцяць, значыць, Пуцін і Лукашэнка дамовіліся. Калі не, значыць, сытуацыя зацягваецца. Няма нічога дзіўнага, што Баўмгертнэра ня выпусьцілі да сустрэчы ў Сочы. Менавіта на гэта разьлічваў беларускі бок».
На афіцыйным сайце «Ўралкалія» зьявілася паведамленьне, што кітайская дзяржаўная інвэстыцыйная карпарацыя CIC атрымала 12,5% акцыяў «Уралкалія» па выніках канвэртацыі аблігацыяў. Гэтыя аблігацыі выпусьціла раней кампанія Wadge Holdings Limited, бэнэфіцыярнымі ўладальнікамі якой зьяўляюцца Suleyman Kerimov Foundation, Анатоль Скураў і Філарэт Гальчаў. Сам «Уралкалій» ня ўдзельнічаў непасрэдна ў гэтай зьдзелцы, гаворыцца ў прэсавым рэлізе.
Ва «Ўралкаліі» нам патлумачылі, што гэта «досыць старая ўгода. Пра намеры ажыцьцявіць яе было заяўлена яшчэ ў лістападзе 2012 году. І толькі зараз яна завяршылася. Дарэчы, аблігацыі дзейнічалі да 2014 году, да гэтага часу іх трэба было канвэртаваць. Адбылося гэта крышку раней».
Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.